Улада2121

Беларусь прапаноўвае правесці сустрэчу лідараў Расіі, ЗША, ЕС і Кітая

Мінск выступае за сустрэчу лідараў Расіі, ЗША, Еўрасаюза і Кітая для абмеркавання прычын крызісу ў міжнародных адносінах. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 8 снежня на пасяджэнні Савета кіраўнікоў МЗС краін АБСЕ ў Гамбургу, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

«Больш за 40 гадоў таму для разрадкі ў адносінах паміж Захадам і Усходам спатрэбіўся хельсінкскі працэс, падчас якога былі выпрацаваныя прынцыпы мірнага ўзаемадзеяння дзяржаў ва ўмовах двухпалярнага свету, — сказаў Макей. — Сённяшняя сітуацыя, на жаль, вельмі нагадвае «дахельсінкскі» перыяд. Расце адчужэнне паміж Захадам і Расіяй. Усё выразней становіцца перспектыва новай «халоднай вайны».

Паводле слоў Макея, «наспела неабходнасць сустрэчы лідараў Расіі, ЗША, ЕС, Кітая для адкрытага абмену думкамі аб прычынах крызісу ў міжнародных адносінах». «Важна пакласці пачатак асэнсаванню новых правілаў шматпалярнасці, якая фарміруецца, пры безумоўнай павазе інтарэсаў адзін аднаго. Пры неабходнасці — падключыць да гэтага працэсу міжнародную экспертную супольнасць. Беларусь гатова арганізаваць адпаведныя сустрэчы ў Мінску», — дадаў міністр.

Ён таксама зазначыў, што на фоне крызісу даверу і ўзмацнення канфрантацыі яшчэ большую пагрозу ўяўляюць рэгіянальныя канфлікты. Іх ўрэгуляванне і прадухіленне Макей назваў ключавой задачай АБСЕ. «Наша арганізацыя (АБСЕ) даказала сваю запатрабаванасць, прымаючы ўдзел ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. Беларусь цалкам падтрымлівае дзейнасць трохбаковай кантактнай групы і Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне. Гатовыя і далей рабіць усё, што ў нашых сілах, каб мір і спакой запанавалі на зямлі братняй Украіны», — падкрэсліў Макей.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці2

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь прыехаў новы пасол Швейцарыі3

Пад расійскім Выбаргам загінуў мужчына, які ўдзельнічаў у лясным фестывалі. Кажуць, што ён з Беларусі5

Дырэктара студыі, якая ўстанаўлівала Ігару Туру кухню за 23 тысячы рублёў, арыштавалі за махлярства14

У 22 гады памерла пераможца апошняга конкурсу «Міс Аўстрыя». Яна перанесла 7 аперацый на сэрцы2

У Дзмітрыя Баскава скончыўся тэрмін дыскваліфікацыі, ён збіраецца зноў вяртацца ў хакей4

МУС возьме пад свой кантроль усе дамафоны краіны12

Важны мост пад Мінскам закрыюць на рэканструкцыю1

У Мінску знікла цяжарная жанчына. Яе шукаюць ужо два дні2

Дырэктара «Камунаркі» асудзілі на сем гадоў за карупцыю7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці2

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць