Спорт99

Найлепшы арбітар году працаваў на матчы п’яным

Скандал разгарэўся пасьля матчу трынаццатага туру чэмпіянату Беларусі па футболе між «Віцебскам» і наваполацкім «Нафтанам». Як высьветліў журналіст газэты «Прессбол» Аляксандар Шыловіч, арбітар матчу Сяргей Шмолік быў п’яным.

Скандал разгарэўся пасьля матчу трынаццатага туру чэмпіянату Беларусі па футболе між «Віцебскам» і наваполацкім «Нафтанам». Як высьветліў журналіст газэты «Прессбол» Аляксандар Шыловіч, арбітар матчу Сяргей Шмолік быў п’яным.

Матч трансьляваўся ў жывым этэры на канале «Лад». Мноства тэлегледачоў па ўсёй краіне маглі задацца пытаньнем: што здарылася з арбітрам, які напрыканцы матчу толькі і рабіў, што трымаўся за сьпіну, а стадыён змог пакінуць толькі пры дапамозе пэрсаналу.

Як потым стала вядома, гледачы, якія прыйшлі падтрымаць сваю каманду, ад пачатку другога тайму толькі і рабілі, што сьмяяліся зь нязграбных рухаў рэфэры, які не пакідаў цэнтральны круг. Магло скласьціся ўражаньне, што зьвяло сьпіну — з кожным можа здарыцца. Аднак рэальнасьць аказалася нашмат больш празаічная і брутальная — Шмолік выйшаў на матч «пад мухай».

Па сканчэньні гульні (якую Шмолік усё ж адпрацаваў), судзьдзю адразу адвезьлі на віцебскі траўмапункт, дзе дзяжурны лекар насамрэч канстатаваў праблемы са сьпіной.

За гадзіну ж да ад’езду з гораду над Дзьвіной Сяргей Шмолік пагадзіўся на візыт у мясцовы наркалягічны дыспансэр. Вынік экспэртызы — 2,6 праміле алькаголю ў крыві. Норма для кіроўцы аўтамабіля ў Беларусі складае 0,5 праміле. Такім чынам, узровень алькаголю быў перавышаны ў пяць разоў. Як кажа Шыловіч, Шмолік паспрабаваў апраўдацца тым, што выпіў ужо пасьля гульні, але накачацца за невялікі тэрмін да такіх лічбаў папросту немагчыма.

Шыловіч таксама адказвае на пытаньне, чаму ж Шмолік пагадзіўся на наркалягічную экспэртызу. Аказваецца, арбітар ФІФА спадзяваўся падмяніць свае аналізы на ўдыханьні абсалютна цьвярозага чалавека, але не пасьпеў.

Берасьцеец Сяргей Шмолік зьяўляецца адным з найлепшых беларускіх арбітраў: апроч матчаў беларускага першынства (тут ён адсудзіў 247 гульняў), судзьдзя абслугоўвае сустрэчы міжнароднага значэньня — эўракубкі, матчы зборных. Таму такі інцыдэнт кладзецца чорнай плямай на рэйтынг беларускага футболу і ў міжнародным кантэксьце.

Летась Беларускай фэдэрацыяй футболу Шмолік быў прызнаны найлепшым айчынным судзьдзём году.

Як паведамляе «Прессбол», у панядзелак судзейскі камітэт БФФ прыняў рашэньне не прызначаць Сяргея Шмоліка на матчы нацыянальнага першынства да высьвятленьня ўсіх абставін. Такога ў гісторыі беларускага футболу яшчэ не было ніколі.

Зьміцер Панкавец

Каментары9

Цяпер чытаюць

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна24

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве на прыватным самалёце разбіўся 82‑гадовы фермер-мільянер

У цэнтры Мінска зносяць яшчэ адну «сталінку»2

Гісторыя дзяржСМІ пра «абстрэл» беларуса ў Польшчы выклікала бурны смех у сацсетках11

Талібы дазволілі мужчынам жаніцца з дзевяцігадовымі дзяўчынкамі37

Коля Лукашэнка на вучэннях быў у форме Службы бяспекі прэзідэнта29

«Ён мае звычку крыху тупавата прыдумляць пастфактум». У Зяленскага адрэагавалі на заяву Лукашэнкі8

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне20

Слаламны канал пад Мінскам будзе працаваць усё лета

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў110

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна24

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць