Улада22

Хамайду прапанавалі «зьнікнуць» на час «Славянскага базару»

Тым часам нават «бамжоў» сёлета вырашылі не чапаць і не «ізаляваць» у спэцустановы, як рабілася ў мінулыя гады. Аднак міліцыянты палічылі, што чалавек пад бел‑чырвон‑белым парасонам, які распаўсюджвае незалежны друк ды размаўляе зь мінакамі па‑беларуску, можа нанесьці большую шкоду іміджу фэстывальнага гораду.

Віцебскага апазыцыянэра і распаўсюдніка незалежнай прэсы затрымалі і завезьлі на гутарку ў Чыгуначны РАУС.

Паводле Барыса Хамайды ў пастарунку міліцыянты перагледзелі газэты й часопісы, якія ён распаўсюджвае, і адпусьцілі, не складаўшы ніякіх дакумэнтаў пра затрыманьне. Адно што апазыцыянэра папярэдзілі, што ягонае знаходжаньне ў цэнтры гораду, каля так званага «Сіняга дому» на вуліцы Леніна, падчас фэстывалю «Славянскі базар у Віцебску» вельмі непажаданае.

Барыс Хамайда распавёў, што яшчэ колькі дзён таму да яго падыходзілі супрацоўнікі міліцыі з прапановамі «зьнікнуць» на час фэстывалю, які будзе праходзіць з 11‑га па 19‑га ліпеня. Але апазыцыянэр сказаў, што ў фэстывальныя дні зьбіраецца працаваць яшчэ больш актыўна: распаўсюджваць недзяржаўныя выданьні ня толькі ў першай, як звычайна, але і ў другой палове дня.

Учора на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай арганізацыі працы міліцыі падчас фэстывалю, кіраўнік абласной структуры МУС Леанід Фармагей падкрэсьліў, што ніякіх асаблівых захадаў па «зачыстцы» гораду на час фэстывальных імпрэзаў не плянуецца. Нават «бамжоў» сёлета вырашылі не чапаць і не «ізаляваць» у спэцустановы, як рабілася ў мінулыя гады. Аднак міліцыянты палічылі, што чалавек пад бел‑чырвон‑белым парасонам, які распаўсюджвае незалежны друк ды размаўляе зь мінакамі па‑беларуску, можа нанесьці большую шкоду іміджу фэстывальнага гораду.

Радыё Свабода

Каментары2

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Запуск расійскага аналага Starlink перанеслі з-за правалу вытворчасці спадарожнікаў4

Украінская дзяўчына ў 2022 годзе пачала вучыць беларускую мову, а цяпер вядзе беларускамоўны блог15

25 студзеня прэзідэнты збяруцца ў Вільні ўшанаваць памяць Кастуся Каліноўскага7

Беларуска павесіла кармушку для птушак за акном. Глядзіце, хто да яе прыляцеў7

У Беларусі хочуць істотна змяніць умовы лізінгу

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні33

На трохбаковай сустрэчы ў Абу-Дабі сёння будзе абмяркоўвацца пытанне тэрыторый

Праз некалькі дзён прыйдзе адліга

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць