Улада1010

Макей заклікаў кіраўнікоў дыппрадстаўніцтваў аднавіць і ўмацаваць узровень даверу паміж краінамі

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заклікаў дыпламатаў аднавіць і ўмацаваць узровень даверу паміж краінамі.Пра гэта ён заявіў на традыцыйнай сустрэчы з акрэдытаванымі ў краіне кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый з нагоды навагодніх і калядных святаў.

«Я хацеў бы, каб мы аднавілі той узровень даверу, які быў хаця б некаторы час таму, і ўмацавалі гэты давер — давер у свеце, давер паміж нашымі краінамі, давер паміж нашымі народамі. Мы ў Беларусі будзем працаваць толькі ў гэтым напрамку. Мы заўсёды гатовы не ствараць праблемы, а ўносіць свой уклад у стваральны працэс», — сказаў Уладзімір Макей.

Ён падзякаваў дыпламатам за тое, што прынялі запрашэнне прыняць удзел у сустрэчы. «Год быў цяжкі і неадназначны. Так, у нас фінансава-эканамічны крызіс. Ёсць праблемы, але я думаю, што мы іх паспяхова пераадолеем», — адзначыў ён.

Міністр падкрэсліў і пазітыўныя падзеі, у ліку якіх - зняцце з Беларусі большасці санкцый, а таксама паспяховае правядзенне парламенцкіх выбараў. «Але нам не патрэбна супакойвацца, таму што апошняя сустрэча міністраў замежных спраў у Гамбургу паказала, што прорва недаверу паміж краінамі на сённяшні дзень вялікая. На мой погляд, самая вялікая праблема — адсутнасць даверу. Я ўспамінаю словы былога прэзідэнта Германіі Ёханеса Рау. Ён сказаў, што там, дзе адсутнічае давер, кіруюць няўпэўненасць і нават страх, а страх перад будучым - гэта самы надзейны шлях для таго, каб мы прайгралі гэта будучае. Абсалютна правільныя і важныя словы», — лічыць Уладзімір Макей.

Сустрэча Уладзіміра Макея і жонкі з акрэдытаванымі ў краіне кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый з жонкамі з нагоды навагодніх і калядных свят прайшла ў СТАА «Ювелірны завод «Зорка». «Мы хацелі б, каб вы пазнаёміліся з часцінкай культуры Беларусі, з эканамічным патэнцыялам», — сказаў ён.

Святочную атмасферу вечара стварыла выступленне струннага квартэта «Альта», хору Voca band і камернага аркестра Elite Orchestra. Мэтай традыцыйных навагодніх сустрэч, якія праводзяцца з 2013 года, з'яўляецца папулярызацыя гістарычнай спадчыны, а таксама эканамічнага патэнцыялу і культурных традыцый Беларусі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў9

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах паставілі нестандартны знак, на якім мужчына паўзе праз дарогу. Што гэта было?5

Вячаслаў Сіўчык перакананы, што праблемы ў беларусаў у Польшчы ўзніклі менавіта праз пераезд Офіса Ціханоўскай72

У кітайскім аэрапорце з'явіўся каціны аддзел па барацьбе з грызунамі

Прэзідэнт Узбекістана звольніў пасла ў Беларусі «за абыякавае стаўленне»

Былы кіраўнік Салігорска, які ледзь уратаваўся ад турмы, робіць кар'еру ў сістэме Мінгарвыканкама2

Арына Сабаленка расказала, якая акторка магла б сыграць яе ў кіно14

Аўташколы могуць чакаць змены1

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў9

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць