Паводле неафіцыйнай інфармацыі, міністр адукацыі вызвалены ў сувязі са скандалам вакол харчавання выхаванцаў дзіцячых інтэрнатных устаноў.
Нагадаем, што менавіта ў дзень, калі Аляксандр Лукашэнка праводзіў прэс-канферэнцыю для расійскіх журналістаў і распавядаў, як усё ў Беларусі цудоўна, СМІ абляцелі фота знясіленых людзей з мінскага інтэрната. Хворыя людзі выглядалі на іх як вязні канцлагера. Пасля гэтага па ўсіх інтэрнатах пачалася маштабная праверка.
Як высветліла «Народная воля», такая дакладная запіска сапраўды была, але яна яшчэ не разгледжана. І прэтэнзіі ў праваахоўнікаў ёсць не толькі да Міністэрства адукацыі, але і да іншых ведамстваў: Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
«Генеральная пракуратура не ставіла пытанне аб зняцці міністра Міхаіла Жураўкова з пасады», — так пракаментаваў сітуацыю прэс-сакратар Генпракуратуры Пётр Кісялёў.

Каментары