Грамадства66

Міліцыя і выратавальнікі суткі дапамагалі завесці фуру з Балгарыі, што захрасла пад Гомелем ФОТЫ

Пасля Новага года дальнабойшчык з Балгарыі адправіўся з грузам мэблі ў Санкт-Пецярбург, але да месца прызначэння не даехаў — у самыя лютыя маразы яго фура зламалася на трасе Калінкавічы — Гомель. Кіроўца выправіць паломку не змог і выклікаў экстраныя службы. Як ДАІ і ратавальнікі суткі дапамагалі балгарыну завесці вялікагруз, для рэсурсу «Праўда. Гомель» напісаў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

Джэват Махмун — дальнабойшчык з Балгарыі, які працуе на вядомую мэблевую фірму. Пасля навагодніх святаў ён атрымаў нарад на дастаўку тавару ў Санкт-Пецярбург. Збіраючыся ў дарогу, кіроўца не запасся цёплымі рэчамі. Аказалася, дарэмна: яго фура заглухла на трасе Калінкавічы — Гомель, кіламетраў за 50 да абласнога цэнтра.

Дысплэй паказаў няспраўнасць рухавіка. Джэват спачатку сам паспрабаваў вырашыць праблему, але няўдала. Акумулятары селі, а разам з імі перастаў працаваць абагравальнік. Зразумеўшы, што сам не справіцца, дальнабойшчык патэлефанаваў у экстраныя службы.

Першымі на дапамогу прыйшлі супрацоўнікі ДПС ДАІ Рэчыцкага райаддзелу міліцыі. Яны перасадзілі Джэвата да сябе ў машыну і напаілі гарбатай. Неўзабаве балгарын, які нядаўна перанёс моцную прастуду, адчуў недамаганне. Даішнікі прапанавалі ехаць у бальніцу, але кіроўца наадрэз адмовіўся пакідаць без нагляду груз. Дзяржаўтаінспектары выклікалі хуткую дапамогу, а самі засталіся каля машыны.

Як аказалася, у кіроўцы падняўся ціск. Атрымаўшы дапамогу, Джэват вярнуўся да сваёй фуры. На дварэ ўжо стаяла ноч. Бартавы камп'ютар мог рэанімаваць толькі спецыяліст, таму прыйшлося чакаць дапамогі з Гомеля. Супрацоўнікаў ДАІ каля фуры змянілі ратавальнікі, пазней падключыліся дарожнікі. Разам з імі Джэват сустрэў світанак на трасе.

Раніцай да месца аварыі прыбыў новы нарад ДПС і начальнік Рэчыцкай дзяржаўтаінспекцыі. Ён прапанаваў балгарыну паснедаць на бліжэйшай аўтазапраўцы. Там яго сустрэў Віталь Прыстромаў, афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама.

«Сам я з цёплых месцаў. Нарадзіўся і жыву ў Ісперыху, непадалёк ад мяжы з Румыніяй. Па прафесіі кухар, але давялося сесці за баранку. Не скажу, што здзівіўся мінусовай тэмпературы. Раней быў у Кіраве і Ёшкар-Але. Там за -25 слупок паказваў. І нічога не здаралася, нават цёплы абутак з сабой ніколі не браў, у кабіне заўсёды цёпла і камфортна», — распавёў яму кіроўца фуры.

Высветлілася, што балгарын, хоць і ведае гутарковую англійскую, чытаць на ёй не можа, таму сам паправіць бартавы камп'ютар не ў стане. З ім павінен быў звязацца тэхнік з Балгарыі, каб па тэлефоне дапамагчы з праблемай.

Вярнуўшыся ў кабіну фуры, Джэват разам з Віталём Прыстромавым сталі разам перакладаць англійскія надпісы на дысплэі. Сумеснымі намаганнямі ім удалося аднавіць працу камп'ютара. Засталося «прыкурыць» заснежаны вялікагруз. Дапамагчы з гэтым пагадзіўся кіроўца аўтакрана, але рэанімацыя апынулася безвыніковай.

Адзін з ратавальнікаў прапанаваў замяніць разраджаныя акумулятары. Інспектар ДПС з'ехаў у бок тампанажнага кіравання «Беларуснафты» і неўзабаве прывёз аўтобус з двума рабочымі і новымі батарэямі. Аднак завесці фуру зноў не выйшла. Джэват адправіўся грэцца ў машыну да Віталя Прыстромава і зноў разгаварыўся пра жыццё.

«Раней, памятаю, на МАЗах, КамАЗах працаваў. Тэхніка простая, ламаецца, але і рамантаваць можна. А цяпер — пад крэслам цэлая сістэма, паспрабуй залезь без ведання. Ды і людзі памяняліся. Калі б я зламаўся ў іншай якой краіне, хапай сумку, вылазь з кабіны і ўцякай, інакш знойдуцца хлопцы, гатовыя пажывіцца таварам, — казаў Джэват. — У Беларусі народ згуртаваны, гатовы дапамагчы ў цяжкую хвіліну. Краіна ў вас прыгожая. Дарогі добрыя, палеткі дагледжаныя. Ды і хлопцы вашы з міліцыі, малайцы, не кінулі ў мароз, абагрэлі. Бачу, як імкнуцца дапамагчы, выдумляюць нешта, іншых клічуць на дапамогу».

Правёўшы папярэднюю ноч без сну, у цёплай машыне балгарын заснуў наўпрост падчас размовы. Бліжэй да вечара да месца паломкі прыбыў вялікагрузны цягач з Гомеля: фуру трэба будзе адбуксаваць у абласны цэнтр. На развітанне дальнабойшчык яшчэ раз падзякаваў усім, хто не кінуў яго на марозе.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

З'явіўся сусветны рэйтынг вытворцаў піва. На якім месцы Беларусь?4

Зяленскі зацвердзіў 40‑дзённую аперацыю па змушэнні Расіі да міру14

Іван з Ваўкавыска пайшоў на вайну, каб не сядзець у расійскай турме. Ён не думаў, што «там проста жах»4

Прызначылі новага намесніка начальніка Генштаба1

Пасля выдалення з App Store акцыі расійскага VK рухнулі да гістарычнага мінімуму4

У Францыі на фоне рэкорднай спёкі спыняюць атамныя рэактары3

Гучна анансаваны Рыжанковым баскетбольны клуб «Шахцёр» збанкрутаваў праз два гады пасля заснавання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць