Гісторыя8686

Ад Рагнеды да Касцюшкі. Выходзіць першая ілюстраваная гісторыя Беларусі для дзяцей і падлеткаў

Пісьменнік Уладзімір Арлоў і мастак Павел Татарнікаў скончылі працу над кнігай «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі».

Тут і ніжэй: ілюстрацыі мастака Паўла Татарнікава

Як расказаў бізнесмен Павел Бераговіч, які выступіў фундатарам выдання, Павел Татарнікаў працаваў над кнігай шэсць гадоў, Уладзімір Арлоў — чатыры. Калі параўноўваць з іншымі кнігамі Арлова, то можна сказаць, што гэта «Краіна Беларусь» для дзяцей і падлеткаў.

«Мяркую, кніга такога мастацкага ўзроўню — сярод унікальных ў свеце, не гаворачы пра Беларусь», — кажа Бераговіч. Кніга выходзіць у дзвюх частках і ахоплівае гісторыю нашай краіны ад з’яўлення на ёй старажытнага чалавека да аднаўлення беларускай незалежнасці на пачатку 1990-х гадоў. Першая кніга сканчваецца паўстаннем Тадэвуша Касцюшкі 1794 года, пасля паражэння якога Беларусь была ўключана ў склад Расійскай імперыі. Як паведаміў Бераговіч, цяпер ідзе праца над другой часткай.

Кніга мае вялікі фармат (21,8 на 29 см), 223 старонкі, цвёрдую вокладку. Пакуль яе можна замовіць праз блог журналіста Глеба Лабадзенкі. Кошт адной кнігі складзе 45 рублёў (пры самавывазе ў Мінску), 50 рублёў (з паштовай дастаўкай па Беларусі). У выпадку замовы падпісчыкі атрымаюць кнігу ўжо да канца студзеня. Як паведаміў Бераговіч, магчыма, у гэты час кніга з’явіцца ў кнігарнях, але хутчэй за ўсё будзе там каштаваць даражэй.

Каментары86

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць