Здарэнні2222

У Гродне дзейнічала прыгожая махлярка

Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа ў дачыненні да жыхаркі Гродна Кніга (Рой) Юліі Уладзіміраўны, 1985 года нараджэння, падазраванай у здзяйсненні ашуканскіх дзеянняў у асабліва буйным памеры (ч.4 арт.209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), паведамляе прэс-служба СК.

У ходзе расследавання выяўлена, што з красавіка 2015 па люты 2016 года, злоўжываючы даверам, жанчына ўзяла ў доўг 35 тысяч еўра ў жыхара Гродна, не маючы намеру вяртаць.

Акрамя таго, на падставе набыцця медыцынскага абсталявання і рамонту аўтамабіля завалодала грашовымі сродкамі яшчэ аднаго гродзенца ў суме каля 1500 даляраў ЗША і спрабавала скрасці ў яго яшчэ 3500 рублёў.

Таксама пацярпелым прызнаны жыхар Мінска, у якога жанчына пад маркай набыцця мэблі і будаўнічых матэрыялаў скрала звыш 14 тысяч рублёў.

Следчыя высветлілі, што Кніга (Рой) Ю.В. раней была двойчы судзімая за ўчыненне аналагічных ашуканскіх дзеянняў. У цяперашні час нідзе не працуе. Скрадзеных грашовых сродкаў і маёмасці, якая падлягае арышту, у яе не выяўлена. Правяраецца атрыманая інфармацыя аб гульнявой залежнасці жанчыны.

У дачыненні да падазраванай прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Акрамя высвятлення фактычных абставінаў названых злачынстваў, следчыя сумесна з супрацоўнікамі міліцыі шукаюць iншых грамадзян, якія маглі пацярпець ад дзеянняў Кніга (Рой) Ю. Звяртацца па гэтым пытанні, а таксама аказаць дапамогу ў расследаванні можна па тэлефонах: (8-015) 72-41-62 або 102.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць