Эканоміка66

У 2016-м народ праядаў зберажэнні. Прадалі на $2,4 млрд больш, чым купілі

За мінулы год тэрміновыя ўклады насельніцтва Беларусі ў замежнай валюце скараціліся на 9% і апусціліся да мінімальнага з 2014 года ўзроўню.

Як сведчаць дадзеныя банкаўскай статыстыкі, па стане на 1 студзеня 2017 года тэрміновыя валютныя ўклады насельніцтва склалі 6 млрд 998,9 млн долараў. За год яны скараціліся амаль на 700 млн долараў (на пачатак 2016 года дэпазiты фізічных асоб у замежнай валюце складалі каля 7,7 млрд долараў).

Тэрміновыя рублёвыя ўклады насельніцтва ў 2016 годзе павялічыліся (з улікам налічаных працэнтаў) на 12% і дасягнулі 2,95 млрд рублёў. Пры гэтым варта адзначыць, што сярэдняя стаўка па рублёвых дэпазітах фізічных асоб у мінулым годзе склала 18,3% (з тэрмінам размяшчэння сродкаў да года) і 21,4% (пры ўмове размяшчэння сродкаў больш за год). Такім чынам, без уліку налічаных працэнтаў у мінулым годзе адбылося зніжэнне і рублёвых дэпазітаў фізічных асоб.

Памяншэнне ўкладаў насельніцтва эканамісты тлумачаць галоўным чынам тым, што рэальныя даходы грамадзян у мінулым годзе працягвалі скарачацца.

«Тэндэнцыя зніжэння зберажэнняў, мабыць, захаваецца. Рэальныя даходы насельніцтва ў мінулым годзе зноў зменшыліся, і, каб падтрымаць спажыванне на ранейшым узроўні (а жаданне такое ў насельніцтва прасочваецца), у ход ідуць зберажэнні», — адзначыў у размове з карэспандэнтам БелаПАН навуковы супрацоўнік беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Дзмітрый Крук.

У найбліжэйшы час росту даходаў насельніцтва не прадбачыцца, мяркуе акадэмічны дырэктар BEROC Кацярына Барнукова. Рэакцыя насельніцтва на гэту сітуацыю можа быць дваякай, лічыць яна. З аднаго боку, хатнія гаспадаркі спрабуюць за кошт зберажэнняў падтрымліваць узровень спажывання на дакрызісным узроўні. «Аднак калі насельніцтва канчаткова ўсвядоміць, што на рост заробкаў разлічваць у найбліжэйшыя гады не трэба, магчыма, хатнія гаспадаркі перагледзяць свае паводзіны і знізяць спажыванне, што стабілізуе ўзровень зберажэнняў», — выказала меркаванне Барнукова.

Паводле яе слоў, статыстыка валютнага рынку сведчыць аб тым, што аб'ём замежнай валюты, якую насельніцтва на чыстай аснове прадае ў банках, у апошнія месяцы стаў зніжацца. «Верагодна, грамадзяне паспрабуюць збалансаваць свае даходы і расходы, і таму ўжо ў 2017 годзе аб'ёмы чыстага продажу валюты з боку насельніцтва могуць быць ніжэйшыя, чым ў 2016 годзе», — прагназуе аналітык.

Як паведамлялася раней, насельніцтва на наяўным рынку ў 2016 годзе прадало замежнай валюты на 2,4 млрд долараў больш, чым купіла. Нацыянальны банк раней тлумачыў залішнюю прапанову валюты з боку насельніцтва тым, што яно за кошт продажу валютных зберажэнняў спрабуе падтрымліваць спажыванне на дакрызісным узроўні.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла7

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве раптам з'явілася магіла балерыны Плісецкай і кампазітара Шчадрына, хоць самі яны яе не хацелі8

Загінуў малады польскі дэпутат — адзін з самых папулярных у сацсетках8

У Мінску мужчына напаў на кіроўцу, які асляпіў фарамі ягоную былую жонку2

Зяленскі прыляцеў на перамовы ў Азербайджан — AFP2

У Варшаве ўлады вырашылі адстраляць дзікоў, якія непамерна распладзіліся ў горадзе. Аднак людзі пратэстуюць17

Нетаньяху паведаміў, што захварэў на рак, але вылечыўся

У Сэндайскім скверы ў Мінску зацвіла сакура ФОТАФАКТ

У Гомелі мужчына пабіў каля царквы бацюшку2

«Веру, што сілавікі могуць інакш». Наста Лойка расказала пра зняволенне, ГУБАЗіК і стакгольмскі сіндром26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла7

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць