Вярхоўны суд патлумачыў, чаму на праекце новага будынка назва ўстановы напісаная па-руску
У Мінску побач з Палацам Незалежнасці і паркам «Дрымлэнд» неўзабаве мае з'явіцца новы будынак Вярхоўнага Суда. Мяркуецца, што ён будзе гатовы ўжо ў 2018 годзе.
Тых, хто бачыць рэндары будынка, здзіўляе, чаму наведнікаў Вярхоўнага суда будзе вітаць надпіс па-руску.

Гэтую акалічнасць «Нашай Ніве» патлумачыла прэс-сакратарка ведамства Юлія Ляскова.
Яна адразу дадала, што да іх ужо паступіў пісьмовы зварот з аналагічнай просьбай — патлумачыць рускамоўны надпіс.
«На фотаздымку, пра які вы ўзгадваеце, прэзентаваная не выява канчатковага будынка, а ягоны макет, — кажа Юлія Ляскова. — Плануецца, што надпісы на фасадзе новага будынкa Вярхоўнага Суда будуць на дзвюх дзяржаўных мовах: беларускай і рускай. Сучасныя будынкі Вярхоўнага суда (на вуліцы Валадарскага, 8 і на вуліцы Леніна, 28) маюць фасадныя шыльды з інфармацыяй на беларускай і рускай мовах. Акрамя таго, Вярхоўны суд ужо праводзіць работу па стварэнні беларускамоўнай версіі інтэрнэт-партала судоў агульнай юрысдыкцыі. Яе запуск плануецца ажыццявіць да канца 2017 года».
-
У Беразіне прачнуліся пчолы. Дзяўчынка, якая іх пабачыла, скарыла тыкток
-
«Беларусы і ў Дубаі беларусы». Як суайчыннікі арганізавалі дапамогу тым, хто не можа вярнуцца дамоў праз закрытае неба
-
«Пад канец адпачынку даведаліся, што тут няма сховішчаў». Беларусы, што знаходзяцца ў ААЭ, расказалі, як ім там цяпер
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары