Грамадства5858

«Советская Белоруссія» абрынулася на Кангрэс даследчыкаў Беларусі

«Што часцяком хаваецца за аўтарытэтным з выгляду тэрмінам «міжнародныя эксперты»?» — гэтым пытаннем задаецца тэлевядучы і прадзюсар Андрэй Мукавозчык у калонцы «Советской Белоруссіі». І сам сабе адказвае вось што.

«Слухайце, вось мы тут жывём сабе спакойна, працуем, гадуем дзяцей, а нас тым часам даследуюць. І не якія-небудзь іншапланецяне, што было б не страшна і нават прыкольна. А нехта іншы, тутэйшы, мясцовы. Вось навіна: «Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі пераязджае».

Па мне, дык хоць на Азорскія выспы, значна цікавейшы сам факт: «Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі» ёсць і, такім чынам, працягвае даследаваць нас не пакладаючы рук. Стала цікава: хто ж гэтыя разведвальнікі, дазнаўцы і прыродазнаўцы? Памятаючы, што самае цікавае, як у тым анекдоце, гэта «назіранне за тым, хто назірае», палез шукаць. І вось што знайшлося: арганізатарамі кангрэса выступаюць Універсітэт Вітаўта Вялікага з Інстытутам Вялікага Княства Літоўскага (Каўнас), Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (паштовы адрас: вул. Ягайлы, Вільня), інтэрнэт—часопіс «Новая Эўропа» («для тых, хто думае па—еўрапейску» — гэта яны самі пра сябе) і кансорцыум «Еўрабеларусь», куды ўваходзіць няўрадавая арганізацыя EuroBelarus, зарэгістраваная ў Літве, заснаваны ёю Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі (там жа), створаны ім… і гэтак далей па ланцужку.

Каардынатарам арганізатараў выступае Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» — а раней гэта быў проста часопіс, які выдаваўся даволі вядомым Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ). Прабраўшыся праз увесь гэты медны звон назваў, я па—новаму зірнуў на карысць адукацыі: кангрэс, кансорцыум, акадэмічны партнёр, еўрапейская трансфармацыя — колькі разумных слоў людзі вывучылі, каб пампаваць грошы з бюджэту Еўрасаюза! Ужо самому ЕГУ грошай ніадкуль не даюць, але парасткаў ён пусціў столькі — цэлы міжнародны кангрэс можна сабраць. І вось ужо сёмы год запар збіраюць і не перастаюць даіць сваіх спонсараў, паказваючы ім «зборнік матэрыялаў» на тэму «Пераасэнсаванне Беларусі. «…»—ы год незалежнасці». Правільна падлічы год — і пераасэнсуй. Седзячы за мяжой. У Беларусь носа не паказваючы. За чужы кошт.

Пры гэтым дасведчаныя людзі кажуць: дастаткова адзін раз «прабіць сцяну» еўрапейскай бюракратыі і атрымаць грант на «даследаванне, да прыкладу, Беларусі», каб гадамі і дзесяцігоддзямі, застаючыся для грантадаўцаў «сваім хлопцам», нябедна арганізоўваць ўсе новыя «кангрэсы і кансорцыумы». А для гарантыі ўключыць патрэбнага брусельскага кансультанта ў аўтарскі калектыў «матэрыялаў зборніка» — і дзе вы знайшлі тут карупцыю?! Вучыцеся цывілізаванаму еўрапейскаму дэмакратычнаму працэсу, потым голас падавайце!

Здавалася б, не наша яны праядаюць — ну і няхай. Але ёсць адна ўжо наша асаблівасць: усім замежным верыць больш. Успомніце, як няпроста прабіваўся лозунг «Купляйце беларускае» — і гэта пры тым, што кожны мог, што называецца, на смак ацаніць, на колер разглядзець, на вока занюхаць. Калі толькі аб прадуктах харчавання казаць. Ёсць, ёсць у нас такое: «міжнародным экспертам» верыць больш, чым самому сабе, не кажучы ужо пра суседа. І калі я пра гэта ведаю, вы пра гэта ведаеце, думаеце, яны пра гэта не ведаюць? Ведаюць. І карыстаюцца.

У навуцы ёсць такое ўстойлівае спалучэнне слоў «брытанскія навукоўцы паведамляюць». Ужо ніхто і не памятае, калі гэтая ідыёма перайшла з фізіка—матэматычных студэнцкіх капуснікаў у народ і ў інтэрнэт, але сімвалам «калектыву даследчыкаў, якія працуюць над цалкам вар'яцкімі, ідыёцкімі і не ўяўляючымі абсалютна ніякай практычнай каштоўнасці псеўданавуковымі праектамі», брытанскія навукоўцы сталі. Крыўдна, напэўна: навукоўцы ў Брытаніі існуюць, і, па вялікім рахунку, яны не лепшыя і не горшыя за іншых. Але вось — брытанскія навукоўцы, і адразу ўсё зразумела.

А вось калі гаворка заходзіць пра «даследчыка Беларусі», «экспертную супольнасці Беларусі», «беларускіх інтэлектуалаў» — тут даводзіцца трымаць вуха востра. Пастаянна правяраць, хто або што стаіць за прапанаванай порцыяй «аналітыкі», на чые грошы існуе і чый заказ выконвае чарговы «інстытут геапалітычных стратэгій і агульнаеўрапейскіх метамарфоз імя Скіргайлы Свідрыгайлавіча» (калі каму трэба — дару). І ведаеце, часам становіцца нават шчыра крыўдна за тых, хто іх банкеты аплачвае. Таму што ў абмен на грошы атрымліваюць яны «даследаванні» на тэму «Брытанскія навукоўцы адкрылі сакрэт даўгалецця беларускіх вожыкаў. Аказалася, ніякага сакрэту няма. Ды і жывуць яны, уласна, не так і доўга».

Ці для іх гэта выгадны абмен — грошы на грамадскае меркаванне? Дык мы не павядзёмся. Навучаныя ўжо».

Каментары58

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць