Грамадства1414

Пакуль толькі кожны 12-ы атрымальнік «лістоў шчасця» выплаціў падатак на дармаедства

Паводле апошніх звестак, падатковыя органы накіравалі больш за 440 тысяч паведамленняў грамадзянам на выплату збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Аб гэтым паведамляецца на сайце МПЗ.

Праўда, колькасць тых, хто паспяшаўся разлічыцца з казной, не такая вялікая. Так званы падатак на дармаедства заплацілі 34,4 тысячы атрымальнікаў «лісты шчасця». Атрымліваецца, што кожны 12-ы вырашыў не даказваць сваё права не плаціць падатак.

Усяго бюджэт атрымаў ад дармаедаў 10,2 мільёна рублёў (або крыху больш за 5 мільёнаў даляраў). Аднак дадзеныя па колькасці плацельшчыкаў могуць змяніцца: па законе сёлета ўнесці падатак трэба не пазней за 20 лютага.

— Пры атрыманні паведамлення на выплату збору грамадзянін мае права падаць у падатковы орган дакументы і (або) тлумачэнні, якія сведчаць аб адсутнасці ў яго абавязку па выплаце збору, — нагадваюць ў МПЗ. Там таксама ўдакладняюць, што праінфармаваць падатковы орган пра сваё права на вызваленне ад выплаты збору можна пры асабістым звароце ў інспекцыю альбо шляхам накіравання ў інспекцыю тлумачэнняў і (або) дакументаў у электронным выглядзе.

Цяпер плацяць падатак беларусы, якія не працавалі больш за 183 дзён у 2015 годзе. Рассылка паведамленняў за гэты перыяд павінна была скончыцца 20 студзеня.

Каментары14

Цяпер чытаюць

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску12

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Праз моцны вецер без святла і вады засталіся Смалявічы1

У Брытаніі зніклага ката знайшлі праз год за 160 кіламетраў ад дома ў прытулку для бяздомных жывёл

Італьянская амбасада ў Мінску зладзіла адкрытую вечарыну ў Пасольскім дворыку. Беларусы сталі ў чэргі7

Удава Мілінкевіча: «Аляксандр абавязкова вернецца на радзіму, дадому. Надыдзе час»3

Бацька пакінуў 7‑гадовага сына аднаго на найвышэйшай гары Японіі, а сам працягнуў узыходжанне1

Не трэба ўспрымаць паступовасць як слабасць. Гэта адзіны рэальны шанец для Беларусі24

Усходнееўрапейскія краіны гатовыя самі ўтрымліваць у сябе амерыканскія войскі, абы толькі Трамп іх не выводзіў7

Румынія зноў пачала выдаваць візы беларусам

Украіна ўдарыла па нафтавай інфраструктуры ў Ейску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску12

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць