Нерухомасць88

Будаўніцтва першага «квартала без аўтамабіляў» пачалося ў Мінску

Першы «квартал без аўтамабіляў» з'явіцца ў беларускай сталіцы. Дадзеную канцэпцыю рэалізуе кампанія «А-100 Дэвелапмент» у Хваёвым квартале ў Новай Баравой.

«Сёння многія мінчукі мараць пра двары, вольныя ад аўтамабіляў. Аднак гэта практычна немагчыма: людзям трэба недзе паркавацца! Пры праектаванні Хваёвага квартала мы здолелі не толькі зрабіць вялізную тэрыторыю жылога комплексу закрытай для асабістага аўтатранспарту, але і ўлічыць інтарэсы аўтамабілістаў. Раней у Менску ўжо былі невялікія праекты закрытых двароў без машын, але ў маштабах цэлага квартала на плошчы 8,7 гектара такое рэалізуецца ўпершыню», — адзначае дырэктар «А-100 Дэвелапмент» Святлана Шэўлік.

Паводле яе слоў, увасабленне дадзенай канцэпцыі дазваляе зрабіць унутраныя двары квартала максімальна бяспечнымі, ціхімі і зручнымі для ўсіх жыхароў.

Пры гэтым забяспечанасць жыхароў парковачнымі месцамі будзе адной з самых высокіх у Мінску: на наземных паркоўках па перыметры квартала і на прылеглай тэрыторыі можна будзе размясціць да 1242 аўтамабіляў, у падземным паркінгу, размешчаным пад самім кварталам, — яшчэ 188. Такім чынам, на кожную кватэру па плане адводзіцца адно парковачнае месца.

Дзеля зручнасці спажыўцоў асабістага аўтатранспарту ў будынках, размешчаных побач з наземнымі паркоўкамі, будуць зробленыя скразныя пад'езды. Гэта дазволіць скараціць дарогу ад кватэры да аўтамабіля да мінімуму, пры гэтым заўсёды будзе зручны выхад ва ўнутраны закрыты двор.

Уезд унутр квартала дазволяць толькі спецыяльнаму аўтатранспарту. У дварах будуць разбітыя зялёныя зоны, створаныя дызайнерскія дзіцячыя пляцоўкі для розных узростаў, пракладзены пешаходныя і веладарожкі. Таксама прадугледжана стварэнне «цэнтральнай плошчы» са сцэнай для арганізацыі святочных мерапрыемстваў і зонай актыўнага адпачынку.

На тэрыторыі квартала захаваюць сасновы сквер з дарослымі дрэвамі, у якім будуць дзве паасобныя зоны: зона адпачынку і пляцоўка для выгулу сабак.

У кампаніі адзначаюць, што асаблівая ўвага пры распрацоўцы канцэпцыі надавалася бяспецы і камфорту жыхароў. У прыватнасці, уся прастора, уключаючы двары і паркоўкі, будзе абсталяванае камерамі відэаназірання, у зонах адпачынку прадугледжаны разеткі для зарадкі мабільных тэлефонаў, якія сілкуюцца ад сонечных батарэй, у дварах ўсталяваны мадэмы для раздачы бясплатнага Wi-Fi.

Агульная плошча будучага квартала складае амаль 9 гектараў. Згодна з планам, тут будзе пабудавана 15 жылых дамоў рознай вышыннасці — ад 4-х да 23-х паверхаў, у якіх размесцяцца 1430 кватэр, і дзіцячы сад на 150 месцаў. Агульная плошча жылля — 77 150 кв.м. У цэлым Сасновы квартал разлічаны на 2600 жыхароў. Першыя дамы будуць здадзены ўжо ў жніўні 2017 года, а цалкам квартал плануецца забудаваць да канца 2018 года.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх5

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік «МЛ Віцебск» пра мэты клуба: Выйграць чэмпіянат, Кубак і Суперкубак, а таксама прайсці ў групавы этап аднаго з еўракубкаў1

«Камунарка» выпусціла цукеркі для мужчын з нечаканай начынкай4

Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала сустрэліся ўпершыню за 5 гадоў ФОТЫ33

У Беларусі ўвялі змены для аўтаўладальнікаў пры праходжанні тэхагляду

Амерыканскі фігурыст выканаў на Алімпіядзе элемент, які 50 гадоў быў забаронены, — за яго не даюць балаў, але гледачы ў захапленні ВІДЭА8

Працавала з КДБ праз іншага беларуса і ўжо служыла ў Мінабароны Украіны. Новыя дэталі ў справе Іны Кардаш3

Коміку Нурлану Сабураву можа пагражаць ад 7 да 12 гадоў у Казахстане па артыкуле «Наёмніцтва»9

Калеснікава: «Словы «даўбіць-даўбіць-даўбіць» выклікаюць нейкае шаленства». А яна мела на ўвазе іншае36

Таццяна з Карэліцкага раёна праз тыкток адстаяла сельскую краму «Родны кут»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх5

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць