Грамадства88

Міліцыя адмовілася заводзіць справу на сябра руху «За свабоду» за абразу Лукашэнкі

Міліцыя скончыла праверку па заяве аб магчымай абразе сябрам руху «За свабоду» з Калінкавічаў Дзянісам Рабянком Аляксандра Лукашэнкі.

Жыхар Мачулішчаў Вячаслаў Сафронаў, вядомы сваімі адыёзнымі і прарасійскімі выказваннямі, у пачатку студзеня напісаў заяву на Дзяніса Рабянка, у якой прасіў пакараць яго за абразу Лукашэнкі на падставе публікацыяў у сацсетцы «Вконтакте». Міліцыя пачала праверку. Рабянок звязваў гэты зварот з т.зв. «справай «Рэгнума», сайт якога ён патрабаваў заблакаваць за антыбеларускія матэрыялы.

«Калінкавіцкім РАУС па звароце Сафронава В.А. пра прыцягненні вас да крымінальнай адказнасці праведзеная праверка. У завядзенні крымінальнай справы адмоўлена», — сказана ў адказе з Калінкавіцкага РАУС за подпісам намесніка начальніка В.С. Гайкевіча.

«Я ацэньваю гэтае рашэнне, вядома, вельмі станоўча. Але цалкам буду спакойны, калі гэта пракуратура зацвердзіць, бо зараз справа там на праверцы, ці ўсё міліцыя правільна зрабіла», — сказаў сайту рyx.by Дзяніс Рабянок.

Ён спадзяецца, «што, можа, улада, сапраўды, пачала разумець важнасць таго, што трэба бараніць незалежнасць» і нагадаў, што «пару дзён таму і сайт самы адыёзны заблакавалі «Спутнік і пагром»».

«Калі пракуратара зацвердзіць рашэнне міліцыі і справа цалкам спыніцца, то сустрэчных заяў падаваць не планую», — дадаў сябра руху «За свабоду».

Аднак, ён адзначыў, што пасля гэтай гісторыі быў вымушаны закрыць старонку, хаця і лічыць, што гэта «мо, і да лепшага». «Нашым лепшым адказам — будзе праца на карысць Беларусі і Беларушчыны», — заключыў Дзяніс Рабянок.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?1

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў лік краін з мінімальнымі тарыфамі на камуналку3

Айцішнік пераехаў у Германію і ў 40 гадоў стаў паштальёнам1

«Падрэзаць аўтобус — такі сабе варыянт». Наглядны прыклад, як нельга паварочваць

З’явілася відэа калоны фур, якія ўдзельнічалі ў спецаперацыі СБУ «Павуцінне»2

У баях на Данбасе ва ўкраінскі палон трапіў 54-гадовы беларус Сяргей3

КДБ правёў ператрусы ва ўдзельнікаў апытанняў Беларускай аналітычнай майстэрні2

Кароткія тэксты ад штучнага інтэлекту замест спасылак — Google запусціў новую сістэму пошуку4

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя11

Спецпрадстаўнік ЗША пракаментаваў атакі ўкраінскіх дронаў па расійсікіх аэрадромах падчас аперацыі СБУ «Павуцінне»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?1

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць