Грамадства11

«Зялёная сетка» прэзентавала новы праект — «Чорна-зялёную карту Мінска»

Таварыства «Зялёная сетка» і грамадская кампанія «Гарадскі ляснічы» прэзентавалі ў Мінску 27 студзеня праект «Чорна-зялёная карта Мінска».

Актывіст кампаніі Дзмітрый Герыловіч паведаміў, што праект уяўляе сабой інтэрактыўную карту, на якой пазначаныя зялёныя зоны — паркі, скверы, газоны, а таксама чорныя і шэрыя зоны — пусткі, закінутыя тэрыторыі, прамысловыя прадпрыемствы, што не працуюць.

«Светла-зялёным колерам пазначаныя проста зялёныя ўчасткі, цёмна-зялёным — зоны, для якіх ужо пралічаная сума экасістэмных паслуг у год; чорным колерам на шэрым полі пазначаныя прадпрыемствы, пра якія ёсць эканамічная інфармацыя: колькасць работнікаў, прыбытковасць ці стратнасць», — растлумачыў ён.

У верасні 2016 года каманда пачала стварэнне карты і на сёння скончыла працу над першым, Ленінскім, раёнам сталіцы.

«Ідэя ў тым, каб даведацца, наколькі рацыянальна мы выкарыстоўваем гарадскую тэрыторыю, калі гаворым аб прампрадпрыемстве або парку. Каб параўнаць гэтыя дзве розныя тэрыторыі, мы пераводзім экалагічныя выгады (шума- і пылаўлоўліванне, ачышчэнне паветра і г.д.) у эканамічныя, выкарыстоўваючы метад ацэнкі экасістэмных паслуг прыродных тэрыторый, распрацаваны Нацыянальнай акадэміяй навук. Для прадпрыемстваў мы пазначалі інфармацыю аб прыбытковасці або стратнасці за 2015 год», — паведаміў Герыловіч.

Актывіст патлумачыў, што карта дае магчымасць абгрунтаваць і даказаць уладам і жыхарам, што больш выгадна — захаваць нейкую зялёную зону або аддаць яе пад забудову інвестару.

«На прыкладзе карты можна бачыць, што ўжо пралічаны зялёны ўчастак плошчай 12 гектараў захоўвае ў год каля 12 тыс. долараў у выглядзе нявыдаткаваных сродкаў на лекі і бальнічныя, захаваную працаздольнасць насельніцтва і іншае, а камбінат «Камволь», які займае 18 гектараў, за 2015 год мае чыстую страту амаль 3 млн долараў», — сказаў Герыловіч, падкрэсліўшы, што пры эканамічных разліках неабходна ўлічваць і тое, колькі працоўных месцаў дае тое ці іншае прадпрыемства.

Ён адзначыў, што на сённяшнім этапе стварэння карты не ўлічваюцца дваровыя тэрыторыі і дробныя зялёныя пасадкі каля будынкаў.

У планах кампаніі — прадставіць поўную чорна-зялёную карту Мінска ў 2019 годзе, у перспектыве — карту Беларусі. Далей гэтая карта можа выкарыстоўвацца жыхарамі для вызначэння экалагічнасці мікрараёнаў пры куплі жылля. У якасці прыкладу ён прывёў аналагічную карту Нью-Ёрка (ЗША), на якую нанесенае кожнае дрэва на кожнай вуліцы з фота і падрабязным яго апісаннем, аж да чаканай працягласці жыцця дрэва і таго, якую экалагічную і эканамічную карысць яно прыносіць гораду ў абсалютных лічбах.

«Безумоўна, нам яшчэ далёка да такой карты, бо над ёй працавала 2.200 валанцёраў, а ў нашай камандзе ўсяго шэсць чалавек, — сказаў ён. — Але калі людзі нас пачуюць і далучацца да ініцыятывы, справа пойдзе значна хутчэй».

Герыловіч дадаў, што сёлета плануецца распрацаваць вэб-дадатак, з дапамогай якога кожны ахвотны зможа нанесці на карту дрэвы ў сваім двары, раёне.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская павіншавала Наўроцкага з абраннем на пост прэзідэнта Польшчы22

Лукашэнка паляцеў у Кітай. Гэта сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў студзені3

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ2

Сцяпан Пуціла: У час пратэстаў нас чатыры чалавекі ў рэдакцыі было. І дзвесце паведамленняў на хвіліну17

«Яны ўсе сябравалі супраць мяне». У Мінску судзяць мужчыну за лжывыя даносы на канкурэнтаў1

Апублікаваны поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, якія Кіеў прадставіць на перамовах у Стамбуле7

Украіна перадала свой мемарандум Расіі на ўкраінскай і англійскай мовах4

Як выглядае самая недарагая кватэра ў сэрцы Мінска. Усяго за 295 тысяч даляраў1

Падарожнік з Казахстана расказаў, як прарываўся праз мяжу Беларусі і ЕС. Атрымалася толькі з трэцяй спробы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць