Улада

Славянскі базар перавядуць на самаакупнасьць

Міжнародны фэстываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» мусіць стаць самаакупным праектам. Толькі ад рэалізацыі білетаў на фэстывальныя мерапрыемствы арганізатары могуць атрымаць каля 6 мільярдаў рублёў, заявіў 19 ліпеня ў Віцебску журналістам намесьнік прэме’р‑міністра, старшыня арганізацыйнага камітэту па правядзеньні фэстывалю Аляксандар Косінец.

Міжнародны фэстываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» мусіць стаць самаакупным праектам. Толькі ад рэалізацыі білетаў на фэстывальныя мерапрыемствы арганізатары могуць атрымаць каля 6 мільярдаў рублёў, заявіў 19 ліпеня ў Віцебску журналістам намесьнік прэме’р‑міністра, старшыня арганізацыйнага камітэту па правядзеньні фэстывалю Аляксандар Косінец.

Сёлета распараджэньнем кіраўніка дзяржавы на правядзеньне фэстывалю было вылучана 1,9 мільярда рублёў, зь бюджэту Саюзнай дзяржавы на фінансаваньне беларускай часткі форуму накіравана 1,4 мільярда рублёў, Міністэрства культура даціравала яшчэ 80 мільёнаў. Такім чынам, без уліку сродкаў, вылучаных расейскім бокам, на мерапрыемствы фэстывалю было накіравана 3,4 мільярда рублёў. Пры гэтым выручка ад рэалізацыі білетаў на мерапрыемствы сёлетняга фэстывалю перавысіла 4 мільярды. Для параўнаньня: у 2007 годзе яна склала каля 2,3 мільярдаў. За кошт рэкляманй дзейнасьці фэстывалем атрымана больш за 420 мільёнаў рублёў, падвёў папярэднія фінансавыя вынікі фэстывалю Аляксандар Косінец. Паводле ягоных слоў, выручка ад продаджу білетаў будзе значна перавышаць тыя сродкі, якія была даціраваныя зь бюджэту.

Разам з тым, усе магчымасьці атрыманьня максымальнага прыбытку фэстывалем не рэалізаваныя лічыць віцэ‑прэм’ер. Сярэдняя запаўняльнасьць канцэртнай залі Летняга амфітэатру складае 70%. На ягоную думку, гэта сьведыць як пра неабходнасьць перагляду фармату некаторых традыцыйных фэстывальных мерапрыемстваў, так і пра неабходнасьць прымяненьня новых маркетынгавых хадоў арганізатарамі фэстывалю. У першую чаргу гэта тычыцца пашырэньня межаў продажу білетаў на канцэрты.

«Білеты мусяць распаўсюджвацца ў Менску, ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, у сумежных дзяржавах і праз Інтэрнэт», — пэўны Аляксандар Косінец.

Намесьнік прэм’ер‑міністра лічыць неэфэктыўнай працу рэспубліканскага Цэнтур па аздараўленьні й санаторна‑курортным лячэньні. турыстычных арганізацый па прыцягненьні турыстаў на фэстываль. Гэты форум неабходна было выкарыстоўваць для шырокага знаёмства турыстаў з адметасьцямі Віцебшчыны.

У той жа час разьвіцьцё фэстывальнага турызму вымагае стварэньня турыстычнай інфраструктуры, і ня толькі ў Віцебску, але і ў суседніх райцэнтрах: Гарадку, Лёзьне, Бешанковічах. На думку спадара Касінца, у гарадах‑спадарожніках належыць пашырыць спэктар гасьцінічных паслуг, а ў самім Віцебску насьпела неабходнасьць будаўніцтва гатэлю клясы «5 зорак». Гандлёвым арганізацыям і прадпрыемствам неабходна выкарыстоўваць фэстываль, каб прэзэнтаваць сваю прадукцыю. Налета ў дні фэстывалю мяркуецца правесьці рэспубліканскі кірмаш айчынных вытворцаў тавараў народнага спажываньня.

Паводле БЕЛТА

Каментары

Цяпер чытаюць

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

Амерыканскі актор Джым Керы здзівіў фанатаў сваёй знешнасцю4

Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана5

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

Пенсіянерка 10 дзён выносіла з дому грошы і золата для махляроў

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць