Улада1414

Лукашэнка: Свабода і незалежнасць даражэйшыя за любую нафту

«Свабода і незалежнасць даражэйшыя за любую нафту», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі для беларускіх і замежных журналістаў 3 лютага ў Мінску.

Аляксандр Лукашэнка адкаментаваў абвастрэнне беларуска-расійскіх адносін у апошні час і, у прыватнасці, змяншэнне паставак нафты з Расіі ў Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка пераказаў некаторыя дэталі доўгіх перамоў з Дзмітрыем Мядзведзевым і Уладзімірам Пуціным і пра зацяжку вырашэння нафтавага пытання: «Як я магу гэта расцэньваць? Як здзек. Я напісаў ад рукі Пуціну: не трэба нам ісці гэтай дарогай».

«Сілы ў Расіі розныя. Што там хто сказаў, ты не зважай, кажа [Пуцін]. На жаль, яны сёння розныя і ў кіраўніцтве [Расіі]. І, на жаль, яны разыходзяцца і з прэзідэнтам [Расіі]. Гэтыя абвастрэнні — яны не ўпершыню. Расія ўжо хапалася за газавую трубу, і нафтавую. Гэта адбываецца і цяпер. Ну нашто нас хапаць за жывое? Без расійскай нафты мы абыдземся. Але незалежнасць і суверэнітэт — гэта рэнтабельна. Свабода і незалежнасць даражэйшыя за любую нафту. [З нафтай] мы ўсё адно знойдзем выйсце!» — сказаў кіраўнік Беларусі.

Адначасова кіраўнік Беларусі абверг публікацыі пра магчымы выхад Беларусі з Еўразійскага эканамічнага саюза і Саюзнай дзяржавы. «Што датычыць пра заявы пра ЕўрАзЭС і Саюзную дзяржаву — поўная выдумка». «Мы не Украіна, мы не антырасійскія, мы ў НАТА не імкнёмся», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма43

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць