Свет4848

Узарвалі, спалілі, атруцілі: як склаліся лёсы камандзіраў «ЛНР» і «ДНР»

На пачатку лютага не стала яшчэ аднаго лідара «Наваросіі» — «Гіві» спалілі стрэлам з агнямёта ва ўласным кабінеце.

Зрэшты, амаль усе тыя, хто яшчэ пару гадоў таму свяціўся на расійскім ТБ у вобразе героя, ужо скончылі жыццё — маладымі, гвалтоўна і заўчасна, пакінуўшы сем’і і пацягнуўшы за сабой набліжаных.

І пакуль людзі гадаюць, хто стаіць за забойствамі палявых камандзіраў, «Наша Ніва» вырашыла прыгадаць, як яны сыходзілі.

Бядноў

Адным з першых у іншы свет адправіўся Аляксандр «Бэтмэн» Бядноў. Кіраўнік аднайменнай баявой групы, «міністр абароны ЛНР».

Ён загінуў у першы дзень 2015 года ў выніку абстрэлу ягонай калоны з агнямётаў і стралковай зброі. Абгарэлы труп Бяднова пасля апазналі тыя паплечнікі, якім пашчасціла застацца ў жывых.

Бяднова расстралялі свае ж — па версіі «уладаў ЛНР» бэтмэнаўцы займаліся рабаваннямі, вымагальніцтвам, выкраданнямі і загінулі ў перастрэлцы пры затрыманні.

Да пачатку «рускай вясны» Бядноў працаваў ахоўнікам у начным клубе.

«Баця»

Яшчэ адной адчувальнай стратай для расійскага ТБ стаў Павел Дромаў з мянушкай «Баця».

«Бацю» забілі з асаблівым цынізмам — машыну падарвалі кіраваным выбухам у момант, калі той ехаў святкаваць уласнае вяселле на малую радзіму.

Так у 39 гадоў абарвалася жыццё казацкага «генерал-маёра», які да вайны працаваў мулярам і ніколі не насіў пагонаў вышэй за сяржанцкія, але ў «ЛНР» стаў кіраваць палком міліцыі.

Арсень Паўлаў («Матарола»)

«Матарола» — чалавек, узлёт і падзенне якога непасрэдна звязаныя з ліфтамі.

Спачатку сацыяльны ліфт «Наваросіі» узвысіў гэтага аўтамыйшчыка з сярэдняй адукацыяй да «палкоўніка» і кіраўніка батальёна, а ў ліфце ўласнага пад’езда яго ўзарвалі.

Гэты адыёзны палявы камандзір не раз хваліўся, што ўласнаручна расстрэльваў палонных украінскіх салдат. Пры канцы жыцця Паўлаў адчуваў небяспеку і атачыў сябе целаахоўнікамі, але гэтым не выратаваў ні сябе, ні іх, загінуўшы ў 33 гады.

Мазгавой

Яшчэ адзін папулярны палявы камандзір Аляксей Мазгавой да вайны спяваў у мужчынскім хоры і працаваў у ваенкамаце, а з пачаткам вайны стаў кіраўніком батальёна «Прывід».

Падчас вайны Мазгавы адчуў смак улады, што выразілася ў тым ліку ў загадзе арыштоўваць луганскіх жанчын за наведванне бараў.

Але скончыў Мазгавы не вельмі арыгінальна — яго расстралялі ў машыне разам з парай паплечнікаў.

Міліцыянер Алег Анашчанка

Яшчэ аднаго кіраўніка баевікоў — «начальніка народнай міліцыі ЛНР» — Алега Анашчанку таксама ліквідавалі ў машыне, проста ўзарваўшы яе падчас руху. 

Яўген Ішчанка

«Народнага мэра» Першамайска, які сам паходзіў з Расіі, проста расстралялі пасярод вуліцы разам з парай паплечнікаў. 

Гэта быў адзін з самых папулярных «казацкіх генералаў» у ЛНР, які пагражаў мясцовым жыхарам смерцю за нязручныя пытанні пра тое, чаму баявікі ставяць гарматы ў жылых раёнах горада.

Генадзь Цыпкалаў

Іншы дзеяч «ЛНР» — экс-«прэм'ер-міністр» Генадзь Цыпкалаў павесіўся ў турме ў 43 гады. Зрэшты, як сцвярджаюць некаторыя калегі Цыпкалава, таго насамрэч задушылі, проста абставіўшы справу як самагубства. 

У гэтым шэрагу можна ўспомніць яшчэ «казацкага камандзіра» Мікалая Казіцына, якому, праўда, пашчасціла — у міжсабойнай перастрэлцы забілі амаль усіх яго людзей, але самому Казіцыну ўдалося ўцячы і схавацца ў Расіі.

Прыкладна такі ж лёс у Гіркіна-Стралкова і Безлера. Яны ўцяклі з зоны баявых дзеянняў і цяпер адседжваюцца ў спакойных месцах, часам папісваючы ў сацыяльных сетках.

Праўда, уцёкі не гарантуюць ціхага жыцця.

Зусім нядаўна ў Расіі раптоўна памерлі яшчэ два былых функцыянеры «Наваросіі» — Яўген Жылін і Валерый Болатаў.

Першы з іх быў кіраўніком арганізацыі «Аплот», разам з Захарчанкам штурмаваў Данецк, пасля зрабіў са сваёй арганізацыі ваенізаваны корпус.

Яўген Жылін.

Жыццё Жыліна абарвалася ў падмаскоўным рэстаране, дзе яго ва ўпор расстралялі невядомыя.

Болатаў жа быў «народным губернатарам Луганскай вобласці». Гэта ягоныя людзі пры ўдзеле «сяброў з Расіі» штурмавалі Луганскае СБУ. Праўда, праз нейкі час Болатаў звольніўся, пакінуўшы пасаду кіраўніка ЛНР Платніцкаму, і пераехаў у Расію, распачаўшы бізнес.

Валерый Болатаў.

Ён памёр у няясных абставінах. Магчыма, на адной з дзелавых сустрэч яго атруцілі — ён пражыў яшчэ дзень, паспеўшы паскардзіцца жонцы на кепскае самаадчуванне пасля выпітай са знаёмымі кавы.

У Болатава засталіся дзеці.

Таксама варта прыгадаць Сяргея Траццякова, які быў «намеснікам міністра прамысловасці і гандлю ДНР». Траццякоў браў актыўны ўдзел у арганізацыі псеўдарэферэндумаў і займаўся размеркаваннем гуманітаркі. Сёлета, у адзін дзень з Болатавым, ва ўзросце 40 гадоў ён «раптоўна» памёр ад невядомых прычын.

Жывымі (пакуль?) застаюцца Барадай, Губараў ды Пушылін, былы кіраўнік данецкага АМАПа Хадакоўскі, а таксама кіраўнікі калібра Захарчанкі ды Платніцкага, якія ўжо перажылі замахі. 

Вайна, махавік якой раскруцілі з дапамогай гэтых людзей, не шкадавала нікога — дый самі яны атрымлівалі асалоду ад улады вельмі кароткі час. 

Каментары48

Цяпер чытаюць

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

Прафесія гэтага беларуса — пужаць людзей. Ён расказаў, што трэба рабіць і колькі за гэта плацяць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць