Свет11

У выніку тэракту ў суфійскай мячэці ў Пакістане загінулі 72 чалавекі

Ахвярамі самападрыву тэрарыста-смяротніка ў маўзалеі суфійскага святога Лал Шахбаз Каландары на поўдні Пакістана сталі 72 чалавекі, 150 атрымалі раненні. Пра гэта паведаміў прадстаўнік пакістанскай паліцыі, перадае Reuters.

Як адзначае выданне, інцыдэнт адбыўся ў горадзе Севан Шарыф. Калі смяротнік здзейсніў самападрыў, у маўзалеі было шмат наведвальнікаў. Прадстаўнік паліцыі паведаміў агенцтву, што колькасць загінулых хутчэй за ўсё ўзрасце.

Як адзначае агенцтва Al Jazeera са спасылкай на міністра аховы здароўя правінцыі Сінда Сікандара Мандхра, медыцынскія ўстановы горада Севана не валодаюць сродкамі для дапамогі вялікай колькасці пацярпелых. Бліжэйшы шпіталь да маўзалея, дзе адбыўся выбух, знаходзіцца ў 70 км ад месца здарэння.

Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за тэракт.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць