Афіша77

Князь Усяслаў Полацкі і наша сучасніца Кася

4 сакавіка ў клубе «Бруге» (Партызанскі пр.,6а). 19:00.

Чым дарагі нам князь Усяслаў Полацкі і чаму менавіта сёлета ёсць нагода яго ўспомніць?

Часта забываюцца, што з ім звязаная першая летапісная згадка пра Мінск. І што

праз пару тыдняў, у сакавіку, споўніцца 950 гадоў ад дня, як на Нямізе сутыкнуліся войскі кааліцыі паўднёвых князёў і полацкія дружыны Усяслава.

Кіеў, які ў тыя часы выконваў ролю «Вялікага брата», хацеў пакараць Полацк за залішнюю самастойнасць. Па выніку выйшла нічыя: палачане не перамаглі, але і захопнікі павярнулі назад.

Наступныя пасля 1067-га гады зрабілі Усяслава легендай на тысячагоддзе.

Ён быў падманам схоплены і кінуты ў падзямельную турму ў Кіеве. Пасля народнае паўстанне ўзнесла яго на княжаскі пасад. Была перамога над качэўнікамі-полаўцамі, якія пагражалі Кіеву, было таемнае вяртанне ў Полацк…

Запраста можна было б зняць пра ўсё гэта серыял, накшталт «Вікінгаў».

Тым больш, што ў жылах Усяслава цякла скандынаўская кроў і ён быў непрадказальны як Рагнар Лодбрак.

Але, пакуль тое кіно, беларускія музыкі стварылі пра Усяслава рок-оперу «Чарадзей».

Гэта праект рок-гурту «У нескладовае» і студэнтаў Інстытута сучасных ведаў імя А.Шырокава.

Чатыры гады музыка Раман Арлоў (дарэчы, адзін з стваральнікаў J:морс і сын пісьменніка Уладзіміра Арлова) разам з камандай, можна сказаць, па кавалках збіралі «Чарадзея».

Рок-опера мае абсалютна аматарскі пачатак, але пры гэтым зроблена на прафесійным узроўні. Гэта можа быць цікавы досвед для вас — пабачыць як на ўласных ініцыятывах людзі робяць цяжкую мастацкую працу.

У праекце ўзялi ўдзел студэнты Інстытута Сучасных Ведаў імя Шырокава, салісты філарманічнага ансамблю «Купалінка» Уладзімір Сцяпанкоў і Вольга Касцючэнка. Рэжысёрам праекта стаў Уладзімір Арцімедаў, музычным афармленнем займаюцца музыкі з гуртоў «У нескладовае», «The Road Dogs», ансамблю «Купалінка» і «Харошкі».

Стваральнікі шоу абяцаюць здзівіць сучасным мультымедыйным афармленнем.

Паводле сюжэту, Усяслаў Чарадзей трапляе ў кіеўскую вязніцу і выклікае сабе на дапамогу Касю, дзяўчыну з сучаснай Беларусі.

Усяслаў адпраўляецца ў будучыню, a Кася падарожнiчае ў мінулае — героі сустракаюцца і…
Але не будзем спойлерыць.

Зірніце лепш пранізлівы тызер оперы:

Фолк-рок оперу «Чарадзей» можна будзе пабачыць 4 сакавіка ў клубе «Бруге» (Партызанскі пр., 6а). Пачатак а 19:00.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай22

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

У Палацы мастацтва — ажыятаж. Што так зацікавіла сотні мінчукоў15

У мінскім наземным транспарце запрацавалі кнопкі адкрыцця дзвярэй4

«Мы не пара»: Патап і Насця Каменскіх абвясцілі пра разрыў5

На Канферэнцыі беларусаў у Варшаве чацвёра чалавек разгарнулі плакаты супраць Ціханоўскай. Яна адказала57

Вызвалены расійскі археолаг Буцягін зноў збіраецца ў Крым1

Ад нядзелі ў Беларусь прыйдзе лета

«Ідэя — сэкс»: сацсеткі ў захапленні ад хлопцаў, якія на ўніверсітэцкім конкурсе прыгажосці выйшлі ў вышыванках17

Ціханоўская: Колькі нас ні душаць рэпрэсіямі, ні палохаюць — мы з вамі працягваем упарта рабіць беларускую справу11

Андрэй Пачобут вярнуўся ў фэйсбук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай22

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць