Музыка5959

Філіп Кіркораў заклікаў Расію адмовіцца ад «Еўрабачання» ў Кіеве

Запал вакол удзелу Расіі ў «Еўрабачанні» не слабее, нягледзячы на тое што Першы канал пакуль не вызначыўся з удзельнікам конкурсу.

Мноства экспертаў музычнай індустрыі сышліся ў меркаванні — у гэтым годзе Расіі «свеціць» самае цяжкае «Еўрабачанне». Ігнараваць конкурс сёлета Расію заклікаў самы гарачы фанат і перадавы эксперт «Еўрабачання» — Філіп Кіркораў. У размове са СМІ Кіркораў патлумачыў сваю пазіцыю.

«Мне нецікавы гэты конкурс з пэўнага этапу яго існавання, а дакладней з мінулага года. Для мяне ён у нейкім сэнсе перастаў існаваць. Я глыбока расчараваны яго палітызаванасцю і ангажаванасцю. Я не аспрэчваю перамогу спявачкі з Украіны Джамалы: за яе таксама галасавалі жыхары Еўропы, як за Сярожу Лазарава. Але ў глядацкім галасаванні перамог Сяргей. Тым не менш, у той час як людзі адпраўлялі СМС за яго, прафесійнае журы гэтых жа краін паставіла яму нуль. Настолькі відавочная прадузятасць і звядзенне рахункаў з Расіяй, што мне абсалютна нецікава мець справу з арганізацыяй, якая ігнаруе маю краіну, прычым так груба і так непрыгожа. І вам раю паменшыць сваю цікавасць да гэтага конкурсу, пакуль яны не навядуць там парадак. Я б увогуле нікога не адпраўляў туды ў гэтым годзе!»

Каментары59

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць