Свет22

Тэрарысты за выхадныя забілі больш за сотню чалавек

Выбухі прагрымелі ў Індыі, Турцыі ды Іраку.

Ірак

У Іраку сёньня сьмяротнікі ўчынілі сэрыю тэрактаў. Загінулі сама меней 35 чалавек.

У Багдадзе

ў выніку двух выбухаў забітыя 24 чалавекі, 72 параненыя. Выбух учынілі сьмяротніцы на шляху, якім ішлі шыіцкія паломнікі.

У Кіркуку

на поўначы Іраку ахвярамі выбуху сталіся 11 чалавек, параненыя больш за 50. Сьмяротнік прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне сярод дэманстрантаў, якія сабраліся на акцыю пратэсту супраць закону пра мясцовыя выбары, які разглядаецца парлямэнтам.

Індыя

У суботу, 26 ліпеня, у індыйскім горадзе Ахмэдабадзе

ў выніку сэрыі выбухаў загінулі 45 чалавек, 160 былі параненыя. Адказнасьць узяла на сябе малавядомая групоўка «Індыйскі муджахедын». Паліцыя арыштавала 30 чалавек. У нядзелю ў Ахмэдабадзе былі знойдзеныя новыя фугасы.

Турцыя

Два выбухі адбыліся 27 ліпеня ў Стамбуле

на люднай вуліцы. Яны прагрымелі за некалькі гадзінаў да пачатку разгляду Канстытуцыйным судом Турцыі справы пра магчымы роспуск кіроўнай Партыі справядлівасьці й разьвіцьця.

Колькасьць ахвяраў дасягнула 16 чалавек. Калі прагучаў першы выбух, людзі кінуліся дапамагаць параненым, тады спрацавала другое прыстасаваньне.

Паводле Радио Свобода, BBC

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Усе навіны →
Усе навіны

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

У Маскве заявілі, што ў Кіева згоды на перамір'е ніхто і не пытаецца. Хапае і рашэння Пуціна8

Як часта трэба правяраць зрок? Тлумачыць галоўны доктар бальніцы

У Мінску ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва4

Бельгія не будзе дэмантаваць свае ядзерныя рэактары4

На неадэкватнага пасажыра, які так спяшаўся ў Смаленск, што пабіўся з аховай метро, завялі крыміналку10

Ютуб-канал Юрыя Дудзя прызналі ў Беларусі экстрэмісцкім2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

У Еўрасаюзе 550 тысяч беларусаў з дазволамі на жыхарства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць