Улада1818

«Я прапаную вам стаць палітыкам №1»: як Усоўскі прасіў у Алега Гайдукевіча 40 тысяч еўра і што той адказваў

«Наша Ніва» працягвае аналізаваць апублікаваную ў інтэрнэце перапіску віцебскага дзеяча Аляксандра Усоўскага.

Чытайце таксама: Шпакоўскі, Дзермант і «быдло шкловское» — як беларускія дзеячы клянчылі грошы на перадзел Еўропы

Апроч шэрагу «імхаклабаўцаў», у перапісцы з Усоўскім засвяціліся і іншыя дзеячы, даволі вядомыя ў Беларусі.

Так, намесніку старшыні «Ліберальна-дэмакратычнай партыі» Алегу Гайдукевічу Усоўскі прапаноўваў стаць «палітыкам №1», «выйсці з вузкапартыйнага гета» і «атрымаць сусветную вядомасць». 

Той у адказ цёпла адгукаўся пра PR-здольнасці Усоўскага і абяцаў узгадніць з бацькам дэталі фінансавання — на сваю «аперацыю» Усоўскі прасіў 40 тысяч еўра! 

Сутнасць плана заключалася ў наступным — Усоўскі завабліваў Гайдукевіча тым, што зможа арганізаваць падпісанне нейкай «дэкларацыі» аб «спыненні антыбеларускай прапаганды ў Польшчы». 

Ад польскага боку, маўляў, яе б падпісвалі «18 грамадска-палітычных арганізацый», ад беларускага — Гайдукевіч. 

Варта таксама дадаць, што ўсе тыя арганізацыі — малапапулярныя праварадыкалы. 

Гэтае пытанне Гайдукевіч абмяркоўваў з Усоўскім зусім нядаўна — у лютым 2017 года. 

Прыводзім ніжэй вытрымкі з перапіскі. 

Alexander Usovski 16 января 2017 г. в 9:32 

Олег, добрый день. Есть деловое предложение для вас, как для политика. Я давно и достаточно успешно работаю в сфере политического PR в Восточной Европе. Могу в качестве иллюстрации выслать отчет о свое работе осенью 2014 года в Польше, Чехии и Словакии. Сейчас у меня есть несколько рабочих проектов, с помощью которых вы и ваша партия могут вырваться из узкпартийного гетто и обрести международную известность. Ни разу не шучу. Не говоря уж о том, что для белорусского избирателя вы лично станете хорошо известным человеком. Вы лучше меня понимаете важность этого момента.

Oleh Gaudykevich 16 января 2017 г. в 9:33 

Добрый день! Мы всегда открыты для сотрудничества!

Alexander Usovski 16 января 2017 г. в 9:43 

Отправил отчёт. Посмотрите, если будут вопросы - с удовольствием на них отвечу. После этого можем, если у вас будет на то желание, перейти к конкретным проектам.

Oleh Gaudykevich 16 января 2017 г. в 11:45 

Александр я сейчас на переговорах,понедельник,трудимся?Обязательно почитаю в спокойной обстановке

Oleh Gaudykevich 17 января 2017 г. в 12:21 

Я в Москве!почитал!Видна ваша работа!виден уровень!

Alexander Usovski 17 января 2017 г. в 12:23 

Спасибо на добром слове. Но я не похвастаться Вам высылал свой отчёт - а чтобы наглядно продемонстрировать, что способен осуществить все то, что предлагаю. Я Вам предлагаю стать политиком №1 в Беларуси. Это будет стоить недорого - а эффект даст колоссальный.

Oleh Gaudykevich 17 января 2017 г. в 12:25 

Что касается работы надо согласовывать!

Alexander Usovski 17 января 2017 г. в 12:26 

Согласен. Лично я полагаю наиболее PR-эффективным и политически позитивным проект по Дискуссионному клубу в Польше. Это прогремит не толь ко (да и не столько) в Беларуси, сколько в России. Вы им наглядно продемонстрируете, что, опираясь на правильных поляков - можно русофобскую Польшу укротить.

Oleh Gaudykevich 17 января 2017 г. в 12:28 

Мне понравилась,нужно согласовывать)))) согласую и встречусь с Вами. Я переписки не люблю

Alexander Usovski 17 января 2017 г. в 12:32 

Да, на всякий случай - смета проекта Дискуссионного клуба будет где-то в пределах 35-40 тысяч евро.

Oleh Gaudykevich 17 января 2017 г. в 12:37 

Все эти вопросы в переписке не обсуждаются

Alexander Usovski 18 января 2017 г. в 10:13 

Олег, доброе утро. Когда ожидать вашего ответа?

Oleh Gaudykevich 18 января 2017 г. в 10:14 

Сергей Васильевич прилетит через неделю почитает,скажет своё мнение!Потом у нас много командировок-Ирак,Иран,Палестина!когда СВ даст команду свяжемся!

Alexander Usovski 31 января 2017 г. в 12:44 

Просто сейчас очень удачное время для такого проекта. Официальная Варшава если не поддержит, то точно палки в колеса совать не станет.

Alexander Usovski 18 февраля 2017 г. в 9:01 

Олег, здравствуйте. СВ ознакомился с предложением? По поводу информационного обеспечения - естественно, необходимо будет привлечь съёмочные группы белорусских телеканалов, но тут вам все карты в руки. 

Oleh Gaudykevich 18 февраля 2017 г. в 11:10

Добрый день!Ознакомился!Сказал что безусловно видео что человек талантливый и может организовать работу!Сказал скажет если решит это осуществить!Сейчас он уезжает на Ближний Восток

Alexander Usovski 19 февраля 2017 г. в 11:30 

Хорошо. На самом деле, эта PR-акция достаточно проста в осуществлении, кроме того, ее можно очень быстро организовать на высоком организационном уровне. Ну а уж о полученном эффекте я даже не говорю - вы будете первым белорусским политиком, решающим подобные вопросы независимо от традиционных структур. При этом никаких «палок в колёса» нашему МИДу вы не ставите - просто поддерживаете его деятельность со стороны общественности. Декларацию о прекращении в Польше антибелорусской пропаганды подпишет 18 польских общественно-политических организацийю Я вам это гарантирую. Все будет торжественно - детская капелла споёт ROTU, поляки скажут речи, под камеры подпишут декларацию - и в конце выступите вы. С прочувствованной речью о прекращении белорусско-польской вражды, которая нужна только врагам славянства. Все будет очень торжественно и пафосно. Белорусские каналы должны показать это ВСЕ!

На гэтым перапіска сканчаецца — Усоўскі, можна меркаваць, змяніў пароль, і свяжэйшыя паведамленні ў дамп не патрапілі. 

Таму мы самі пацікавіліся ў Алега Гайдукевіча, пра што яны з Усоўскім дамовіліся. 

«Расказваю. Калі б учора не напісалі, хто такі Усоўскі, то я б нават і не ведаў. Гэта нягоднік! — пачаў Гайдукевіч. — У мяне за фэйсбук адказвае начальнік прэс-службы, але ён мне расказвае, я і сам чытаю. І вось успомніў учора, што і мне гэты Усоўскі пісаў. Я, па шчырасці, такіх патрыётаў за грошы ненавіджу. Хочаш штосьці арганізаваць — рабі бясплатна, калі адстойваеш сваю ідэалогію». 

Гайдукевіч запэўніў, што не перапісваўся з Усоўскім асабіста, а праектаў ягоных не чытаў.

«Гэта звычайная ветлівасць. У прэс-сакратара задача такая — з усімі быць культурным. Я ж не ведаю, хто гэта, не напішаш адразу «пайшоў ты нафіг». Ну зрабілі выгляд, што чыталі… Натуральна, што бацька мой не ведае пра гэта, хоць, паводле перапіскі, у курсе. Я вось кажу, учора як пачаў чытаць — дык там 40 тысяч з мяне просяць. Я не разумею — за што, каб я ў Польшчу з'ездзіў? А чаму я павінен тады плаціць, а не мне? Гэта лухта. У нас у краіне столькі прэзідэнцкія выбары не каштуюць, калі ўжо па шчырасці», — рэзюмаваў малодшы Гайдукевіч.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Гісторыя арышту мазырскай блогеркі, якая некалькі гадоў хавалася ад сілавікоў, аказалася драматычнай3

Гісторыя арышту мазырскай блогеркі, якая некалькі гадоў хавалася ад сілавікоў, аказалася драматычнай

Усе навіны →
Усе навіны

Мазырскі НПЗ прызнаў сваю стратнасць і расказаў пра павелічэнне загрузкі

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам6

Пасля Мінска плануюць перавесці на артэзіянскую ваду і іншыя гарады2

На адну з найстарэйшых цэркваў Капыльскага раёна паставілі залатую цыбуліну і рускія какошнікі13

Зяленскі хоча, каб раздзяляльная лінія ў Еўропе прайшла па ўсходняй мяжы Украіны і Беларусі18

Зяленскі: Пуцін разглядае Беларусь як рэгіён Расіі5

Мора за 200 метраў, крэветкі па курсе чорнага рынку. Беларус пажыў у Егіпце, а потым пераехаў у Польшчу1

Амаль палова заказніка «Простыр» на беларуска-ўкраінскай мяжы згарэла за тры дні

Расійскія спецслужбы стварылі новае падраздзяленне для барацьбы з Захадам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гісторыя арышту мазырскай блогеркі, якая некалькі гадоў хавалася ад сілавікоў, аказалася драматычнай3

Гісторыя арышту мазырскай блогеркі, якая некалькі гадоў хавалася ад сілавікоў, аказалася драматычнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць