Усяго патроху

4-ы этап праекта MOVABOX прысвячаецца кнізе «Радзіва «Прудок» і яе аўтару Горвату

16 сакавіка cацыяльна-культурны праект кампаніі velcom MOVABOX прадставіў твор, вакол якога разгорнуцца асноўныя падзеі заключнага этапа гэтай маштабнай ініцыятывы, — кнігу Андруся Горвата «Радзіва «Прудок».

З гэтай нагоды Мінск ненадоўга наведаў сам аўтар, які некалькі гадоў таму вырашыў адмовіцца ад жыцця ў буйным горадзе і пасяліўся ў старой дзедавай хаце ў весцы Прудок — дзе і знайшоў крыніцу натхнення для стварэння сваёй кнігі-дзённіка.

Не менш кардынальныя змены адбыліся і са зместам сайта movabox.by: цяпер тут можна знайсці новы тэст па новай кнізе і, прайшоўшы яго, атрымаць магчымасць выіграць унікальны набор артэфактаў, прысвечаных Космасу, на пошукі якога адправіўся ў свой час Андрусь Горват. Сярод артэфактаў — пакецік з насеннем касмеі, каб пасадзіць, вырасціць і не толькі знаць свае карані, але і бачыць іх; шакалад «Разьдзялі радасць» з сямі кавалачкаў: адламаць матулі, з’есці да гарбаты, пакінуць на вечар, але не ўтрымацца і адкусіць кавалачак і г.д.; керамічная кружка, на якой пасля награвання праяўляецца надпіс «Шчасце — гэта прам зараз!»; маленькія драўляныя граблі, каб прыводзіць думкі ў парадак; свісток з гліны ў выглядзе казы; «філасоўскае» варэнне з цыбулі; вялікая прабірка з пахам простага чалавечага шчасця; аўтарскае пасланне да чытача і, менавіта, сама кніга. Усе артэфакты выкананы ў адзінай канцэпцыі — набора рэчаў, што дапамагаюць кожны дзень адчуваць тое самае простае шчасце і канцэнтравацца на пошуках свайго ўнутранага Космаса.

«Шукаць шчасце, шукаць сябе, сваё месца на гэтым свеце і свой Космас унутры — ці не гэтым займаецца кожны з нас большую частку жыцця? Адчуванне свайго месца на планеце таксама частка гэтага працэсу. І галоўнае, што робіць нацыянальная літаратура, — дапамагае гэтае месца знайсці і ўсвядоміць. А праект МOVABOX выконвае важную ролю, падтрымліваючы «свае» агульныя карані, пераемнасць мінулага, сучаснага і будучага. І я вельмі ўдзячны за магчымасць удзельнічаць у ім», — адзначыў Андрусь Горват.

Імёны 20 шчасліўчыкаў, якiя выйграюць MOVABOX з наборам артэфактаў для ўнутранага шчасця, стануць вядомы праз 5 тыдняў. Але саму кнігу «Радзіва «Прудок» хутка можна будзе знайсці ва ўсiх кавярнях, дзе дзейнічае беларускамоўны буккросінг у межах праекта MOVABOX (мапу гл. тут).

«Кніга Андруся Горвата «Радзіва «Прудок», якая за кароткі час пасля выхаду ў свет ужо паспела набыць амаль фенаменальную вядомасць, — жывы доказ таго, што адвечная тэма пошуку ўласных каранёў не губляе актуальнасці як для сучасных аўтараў, так і для іх чытачоў. А цесная сувязь з каранямі літаратурнымі не перашкаджае пісьменніку вынайсці сваю ўнікальную, свежую і арыгінальную творчую манеру, якую сустрэнуць з захапленнем і цікавасцю. Гэтая кніга прыводзіць да адной роўніцы каштоўнасці асабовыя і ўсеагульныя, рэчы простыя і складаныя, час мінулы і сучасны — а таму найлепшым чынам падсумоўвае вынікі праекта MOVABOX», — адзначыў кіраўнік аддзела брэнд-менеджменту velcom Зміцер Курловіч.

Уражаннямі ад праекта і ад кнігі Андруся падзялілася Аліна Талай, беларуская лёгкаатлетка, удзельніца velcombegom і «Чытаем па-беларуску з velcom»: «Кнігу Андруся я прачытала літаральна за два вечары і была вельмі рада той прастаце і душэўнасці, якая адчуваецца з першых старонак. Праект MOVABOX — гэта ўжо новая ступень, гэта магчымасць па-іншаму адчуць кнігу: не проста пералістваць старонкі, але і трымаць у руках артэфакты».

Сімвалічную эстафету ўзделу ў праекце Андрусю Горвату перадаў галоўны герой папярэдняга этапа — паэт-авангардыст Віктар Жыбуль.

«Праект MOVABOX працягвае змяняць стэрэатыпы ў дачыненні да сучаснай беларускай літаратуры — гэтак жа сама, як яго новы герой, Андрусь Горват, змяняе ўяўленні аб тым, што на самой справе мае найбольшую каштоўнасць у жыцці сучаснага чалавека. Імкненне зазірнуць глыбей, убачыць больш, заўважыць тое, што сапраўды вартае ўвагі, — вось што, на мой погляд, аб’ядноўвае ўсіх аўтараў, з творчасцю якіх паспеў пазнаёміць чытачоў праект MOVABOX, і ў чым заключаецца вартасць самой ініцыятывы адносна беларускай літаратуры ў цэлым», — адзначыў Віктар Жыбуль.

Дарэчы, тэст па зборніку вершаў Віктара «Дзяцел і дупло» прайшлі 8 218 чалавек, з каторых 25,4% пакінулі свае кантакты і прынялі ўдзел у розыгрышы трэцяга MOVABOX — яго пераможцы будуць аб’яўлены зусім хутка. Усяго за 4,5 месяцы праекта на сайт зайшлі 39 187 унікальных наведвальнікаў, сярод якіх 7 038 чалавек прынімалі ўдзел у розыгрышы MOVABOX.

Таксама на прэс-канферэнцыі быў прадстаўлены MOVABOT — чат, які дапаможа знайсцi кнігу, якую вы зараз хацелi бы прачытаць згодна са сваім настроем і пажаданнямі. Каб атрымаць рэкамендацыю, трэба зайсці на старонку velcom likes у Facebook, пасля чаго націснуць на спасылку ў пасце пра MOVABOT-а і пачаць з ім размову. Бот вітаецца і прапануе выбраць персанажа, ад імя якога працягнецца камунікацыя. Пасля гэтага ён прапануе рэцэнзіі на 6 кніг. Праз некаторы час таксама з’явіцца функцыя варажбы па цытаце з кнігі і тэматычныя падборкі. Парнёрам праекта стаў сайт Kniharnia.by.

Змяніць ўяўленне аб беларускай літаратуры i стаўленне да яе, прадэманстраваць тэматычную і стылевую разнастайнасць, зацікавіць творчасцю сучасных беларускамоўных аўтараў як мага большую колькасць чытачоў — такія мэты ставілі перад сабой арганізатары праекта напярэдадні яго старта 4,5 месяцы таму. Але галоўнае, для чаго быў створаны MOVABOX, — знайсці і прадэманстраваць доказы таго факта, што беларуская літаратура на ўсім працягу свайго існавання была і застаецца жывой, сапраўднай, актуальнай.

Канчатковыя вынікі першага этапа праекта будуць падведзены праз 5 тыдняў, калі арганізатары прадставяць дадзеныя апытання грамадскага меркавання, якое прадэманструе, якім чынам MOVABOX паўплываў на ўспрыманне сучаснай беларускай літаратуры.

 

MOVABOX — новы праект velcom, накіраваны на падтрымку беларускай культуры. Дзейнасць у гэтым напрамку з’яўляецца важнай часткай карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі. Сярод адметных праектаў — адукацыйная ініцыятыва «Чытаем па-беларуску з velcom», праект «Музей дзецям з velcom» сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем, падтрымка праграмы «Падарожжа дылетанта» і іншыя. Інфармацыйны партнёр праекта MOVABOX — грамадска-культурная кампанія «Будзьма беларусамі!». Партнёры праекта — партал беларускіх электронных кніг kniharnia.by і бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова нанова».

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў15

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Усе навіны →
Усе навіны

108 гадоў таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка7

На вуліцы Чырвонаармейскай будзе квартал з жыллём і гандлёвымі аб'ектамі — скончылася грамадскае абмеркаванне2

Як бот са штучным інтэлектам OpenClaw спачатку захапіў свет, а пасля трапіў пад забароны і быў названы «кашмарам кібербяспекі»3

Што вядома пра Маджтабу Хаменеі, якога абралі вярхоўным лідарам Ірана?1

Цэны на нафту ўпершыню з 2022 года падняліся вышэй за 115 даляраў за бараль1

Ці сапраўды нам патрэбныя дабаўкі з электралітамі?2

Маджтаба Хаменеі афіцыйна стаў Вярхоўным лідарам Ірана3

У сына Хаменеі ёсць элітная нерухомасць у Лондане пад бокам у ізраільскай амбасады4

«З гендарнай дыскрымінацыяй баброў скончана». Каля Бабруйскай крэпасці паставілі скульптуру бабровай пары3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў15

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць