Усяго патроху88

Мастак Алесь Марачкін расказаў, як пачуваецца пасля аперацыі на сэрцы

Мастак Алесь Марачкін, якому нядаўна зрабілі аперацыю на сэрцы, змясціў у сваім фэйсбуку вялікі ліст падзякі ўсім, хто спрыяў і дапамагаў яму ў цяжкі момант жыцця:

«Шаноўныя!

Дарагія сябры!

Так сталася, што праблемы з маім здароўем сталі вядомы частцы нашага грамадства. Многія спачувалі мне, аказвалі падтрымку, прыязджалі ў шпіталь. Выказваю падзяку ўсім, хто шчыра жадаў, каб я найхутчэй ачуняў… Зараз, дзякуй Богу, я выхожу з гэтага стану. Ужо Ігар, мой сын, час ад часу падвозіць мяне ў майстэрню. Пачынаю нешта крэмзаць на палатне. Гэта — мая тэрапія.

Часам, жыццё нам загадзе падае сігналы, якія мы ня ў сілах сваечасова асэнсаваць. Не паверыце… Перад тым, як трапіць у шпіталь, я глядзеў фільм Кшыштафа Занусі «Serce na Dłoni», дзе галоўную ролю выконваў Багдан Ступка. І вось табе… Кадры фільма праявіліся ў маім жыцці.

Сказаць, што гэта ўсё ў мінулым — не магу. Бо зараз, куды важней для мяне прытрымлівацца рэкамендацый дактароў. А гэта дыета, лекі і гэтак далей. Трэба сказаць дзякуй дактарам шпіталя, якія для мяне зрабілі ўсё магчымае і немагчымае. А гэта найперш хірург Спірыдонаў Сяргей Віктаравіч і анастэзіёлаг Шаўрыкаў Антон Аляксандравіч, палатны доктар Аляксандр Уладзіміравіч Саевіч, дырэктар РНПЦ Кардыялогія Аляксандар Геннадзевіч Мрочак. Дзякуючы гэтым таленавітым урачам, складаная аперацыя прайшла паспяхова.

Зараз мной апякуецца сям’я майго сына Ігара. Паўсядзённа адчуваю іхні клопат. Разам праводзім шмат часу. Ужо наведвалі выставы ў Нацыянальным мастацкім музеі. Займаемся скандынаўскім шпацырам. Палкі ў рукі і наперад, як правіла 2 км. у дзень.

Пішу гэтыя радкі напярэдадні вялікага Свята Дня Волі 25 сакавіка. Віншую ўсіх Вас. Веру, што прыйдзе час, і гэты гістарычны дзень будзе адзначацца, як Дзяржаўнае Свята. «Беларусь твой народ дачакаецца…», пісаў М. Багдановіч. Нешта будзе!

Са Святам! Жыве Беларусь!»

Каментары8

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

Улады прапануюць новае правіла для прыватных клінік8

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць