У Ваўкавыску 15 верасня пачне працу новы пункт навучання пры незарэгістраваным Саюзе палякаў у Беларусі. Пра гэта паведаміў у сацсетцы X былы палітвязень Андрэй Пачобут.

Фота: x.com/poczobut
Пачобут напісаў, што напярэдадні адкрыцця старшыня ваўкавыскага аддзялення Саюза палякаў Ежы Чупрэта асабіста паказаў яму памяшканне, дзе дзеці змогуць вывучаць польскую мову.
Пачобут назваў Ваўкавыск стратэгічна важным месцам для польскай меншасці. Ён нагадаў, што ў 2022 годзе тут была русіфікаваная польская школа.
Былы палітвязень Андрэй Пачобут, вызвалены ў красавіку і выдвараны ў Польшчу, 8 верасня вярнуўся ў Беларусь, каб сустрэцца з сям’ёй і паплечнікамі па Саюзе палякаў у Беларусі. Паводле яго слоў, ён плануе знаходзіцца ў Беларусі тыдзень.
Пачобут купляў кавун. Аказалася, іх вырошчвае і прадае сям’я рэпрэсаваных. Жанчына расплакалася
Андрэй Пачобут наведаў у Мінску Валадарку ФОТЫ
Андрэй Пачобут наведаў у Гродне офіс Саюза палякаў ФОТЫ
Паўлючэнка пра вяртанне Пачобута: «Пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца»
Усаў назваў дазвол на вяртанне Пачобута аперацыяй уладаў Беларусі
Сяргей Ціханоўскі: Пасля ўчынку Пачобута адмоў беларусам у прытулку будзе яшчэ больш
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
Каментары