Літаратура

21 сакавіка — уручэнне літаратурнай прэміі «Дэбют»

ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16, уваход праз бар «Хуліган»). 19:00.

21 сакавіка а 19-й у ЦЭХу (вул. Кастрычніцкая, 16, уваход праз бар «Хуліган») будуць названыя пераможцы прэміі «Дэбют». На цырымоніі, якую будзе весці Усевалад Сцебурака, зайграе гурт PAULINE. Уваход вольны.

Сёлета на перамогу прэтэндуюць наступныя кнігі:

Паэзія

Аляксей Арцёмаў. Скрозь кіламетры. — Мінск: Кнігазбор

Міхал Бараноўскі. VOLUMEN 1. — Мінск: Кнігазбор

Ганна Комар. Страх вышыні. — Мінск: Кнігазбор

Проза

Андрэй Дзічэнка. Сонечны чалавек. — Мінск: ІП А.М. Янушкевіч

Андрусь Горват. Радзіва «Прудок». Дзённік. — Мінск: Медысонт

Уладзімір Садоўскі. 1813. — Мінск: ІП А.М. Янушкевіч

Пераклад

Адэля Дубавец (пер. з польскай): Вітальд Шаблоўскі. Танец мядзведзяў. — Пяршак, электроннае выданне

Надзея Кім (пер. з англійскай): Клайв Стэйплз Льюіс. Хронікі Нарніі: пляменнік чараўніка. — Мінск: Пазітыў-цэнтр

Сюзанна Паўкштэла (пер. з літоўскай): Альвідас Шляпікас. Бог дажджу. — Вільня: Логвінаў

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду «Вяртанне» на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Таксама журы можа прыняць рашэнне пра ўручэнне заахвочвальных прызоў.

Журы прэміі: Павал Бераговіч, Анатоль Івашчанка, Віктар Казько, Наста Кудасава, Таццяна Нядбай, Міхась Скобла, Ціхан Чарнякевіч.

Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам «Вяртанне» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская, Аляксей Палачанскі, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач і інш.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус вырасціў гіганцкі кавун вагой 42 кг і правёў яго дэгустацыю2

Ці могуць чалавека не пусціць у краму за пяць хвілін да яе закрыцця?5

Мерц «глыбока шакаваны» перамогай «Альтэрнатывы для Германіі» ў Саксоніі-Анхальт17

Беларус ездзіў па Чарнагорыі адразу пад пяццю наркотыкамі3

Склалі сусветны рэйтынг колькасці азёр. На якім месцы Беларусь?4

Пад Маладзечнам п'янага кіроўцу спынялі стрэламі

«Міністр у Беларусі не можа не быць саўдзельнікам злачынстваў рэжыму Лукашэнкі»: Каверын расказаў, чаму стаў такім радыкальным32

Дзеля дзяўчыны, хворай на лейкемію, гулец вярнуўся ў свой футбольны клуб. І ўжо забіў!

У Расіі для Android зрабілі незвычайную клавіятуру— яна адразу паказвае тэрмін за каментар, што вы напісалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць