Афіша33

Па шматлікіх просьбах: «Таямніцу Келза» пакажуць яшчэ раз 

На мінулых выхадных у кінатэатры «Масква» адбылася прэм’ера мультфільма «Таямніца Келза», перакладзенага на беларускую мову пры падтрымцы «Атлант Тэлеком» і velcom. Мультфільм тройчы сабраў аншлаг: у агульнай колькасці прагляды наведалі каля 2 тысяч мінчан.

З улікам шматлікіх запытаў гледачоў партнёры праекта вырашылі яшчэ раз паказаць мультфільм на вялікім экране.У тых, хто не паспеў купіць квіткі на першыя паказы, з’явіўся шанс паглядзець яго ў блтжэйшую нядзелю — 26 сакавіка, у 17:50 у кінатэатры «Масква».

Паказы сусветнага кіно на беларускай мове праходзяць у рамках праекта «Беларускія ўікенды». Фільмы агучваюцца на беларускую мову з удзелам вядомых беларускіх акцёраў: Паўла Харланчука, Ганны Гітрык, Святланы Цімохінай, Алеся Маўчанава і іншых.

«Ідэю перакладаць фільмы на родную мову і прафесійна агучваць іх у студыі падтрымаў мой сябар, акцёр і рэжысёр Павел Харланчук. Менавіта з гэтага і пачаліся «Беларускія ўікэнды». Зараз, калі ў нашай ініцыятывы з’явіліся афіцыйныя партнёры ў асобе «Атлант Тэлекома» і velcom, у нас будзе магчымасць паказваць яшчэ больш добрых фільмаў на беларускай мове», — расказвае кіраўнік праекта Андрэй Кім.

Ва ўсім свеце «Таямніцу Келза» паглядзелі мільёны гледачоў, крытыкі адзначылі яго цэлым арсеналам ганаровых узнагарод, у тым ліку намінацыяй за «лепшы анімацыйны фільм» прэміі «Оскар». У беларускай агучцы гэты мультфільм перамог у яшчэ адной адмысловай намінацыі ад гледачоў — «За таленавіты ўнёсак у прасоўванні роднай мовы». Менавіта так яны і пісалі ў сваіх каментарах на форумах пасля паказу з просьбамі паўтарыць мультфільм.

«Такія водгукі для нас асабліва каштоўныя. І іх сапраўды было вельмі шмат, — дзеліцца сваімі ўражаннямі начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў Смірноў. — Мы рады, што паказ мультфільма прайшоў з такім поспехам, і вядома, не можам адмовіць гледачам у просьбе арганізаваць дадатковы паказ. Мы адназначна будзем і далей развіваць праект «Беларускія ўікэнды», каб яшчэ больш беларусаў даведаліся пра яго».

Дадатковы сеанс мультфільма «Таямніца Келза» на беларускай мове адбудзецца 26 сакавіка ў кінатэатры «Масква» па адрасе: праспект Пераможцаў, 13. Падрабязнасці на сайце kinakong.by, квіткі ў касах кінатэатра і на bycard.by.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы2

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы

Усе навіны →
Усе навіны

Індыйскі мільярдэр памёр пасля таго, як праглынуў пчалу падчас гульні ў пола1

Дэталі аперацыі «Масада»: Ізраіль некалькі месяцаў таемна прывозіў запчасткі для дронаў і боепрыпасы ў Іран1

Ізраіль ударыў па Тэгеране. Атакавана таксама штаб-кватэра Мінабароны Ірана3

Папулярная гродзенская блогерка прарэкламавала краму з таварамі, вырабленымі ў калоніях. Аўдыторыя не ацаніла10

У Беларусі на вуліцах з’явіліся чырвоныя канапы. Вось што гэта значыць5

За палітыку асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка. Яго жонка памерла два гады таму8

Іранцы ўцякаюць з буйных гарадоў, на дарогах заторы — Нетаньяху абяцае новыя ўдары4

ДАІ назвала, колькі выпускнікоў аўташкол здаюць з першай спробы і як змяніўся парадак прыёму экзаменаў1

Кіроўца рэйсавага аўтобуса Мінск-Вільня спрабаваў правесці 50 блокаў цыгарэт. Яго затрымалі проста на мяжы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы2

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць