Грамадства2525

Беларускія грэка-католікі заклікаюць маліцца за зняволеных і за Беларусь

«Свята Дабравешчання, 25 сакавіка, беларускія грэка-католікі традыцыйна адзначаюць як Дзень малітвы за Бацькаўшчыну. Сёлета, у святле апошніх балесных падзей у Беларусі, грэка-каталіцкая супольнасць моліцца таксама за зняволеных за ўдзел у мірнай дэманстрацыі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Апостальскага Візітатара Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. 

Архімандрыт Сяргей Гаек

«Гэта свята ўцелаўлення Ісуса Хрыста, які ўвайшоў у гісторыю чалавецтва ў канкрэтны час і ў канкрэтным месцы. Па Божаму Провіду Ён атрымаў сваю зямную Бацькаўшчыну. Для нас гэта выклік, каб маліцца за нашую Бацькаўшчыну Беларусь, за ўсіх яе жыхароў», — тлумачыў шмат гадоў таму значэнне гэтага свята протапрэзбітар беларускіх грэка-католікаў а. Ян Матусевіч.

«Балесныя падзеі апошніх дзён, нават апошніх гадзін — асабліва ў Мінску, горадзе, які жыве пад апекай Багародзіцы (аб чым сведчыць старажытны герб Мінска) — заклікаюць нас, каб мы тым больш рупліва і нястомна маліліся — разам з Багародзіцай — за ўсіх жыхароў Мінска, за ўсіх жыхароў Беларусі. Традыцыя нашай Царквы дае нам багатую спадчыну малітвы «за Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь Беларускі народ»», — адзначыў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек 26 сакавіка на Боскай Літургіі ў парафіі Святога Духа ў Мінску.

«Сёння разам са св. Васілём Вялікім молімся: «Божа, будзь памятлівы да тых, хто пад судом, у вязніцах», — і разумеем, што міласэрны Госпад асабліва блізкі ім у болю і цярпеннях. Таму нястомна будзем працягваць нашую велікапосную салідарную малітву, а да малітвы далучым пост ды іншыя формы духоўнай салідарнасці», — заклікаў іерарх.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць