Эканоміка55

Прыватная кампанія з Беларусі разам з латышамі купіць украінскую «дачку» Сбербанка

Кансорцыум інвестараў — латвійскі банк і неназваная прыватная беларуская кампанія набывае 100% акцый ПАТ «Сбербанк» (Украіна), якое з'яўляецца даччыным банкам ПАТ Сбербанк. Пра гэта піша Tut.by са спасылкай на прэс-службу банка.

«У Кансорцыум ўвойдуць Норвік Банк (Латвія) і беларуская прыватная кампанія. Адпаведны юрыдычны дагавор падпісаны 27 сакавіка», - гаворыцца ў паведамленні.

Закрыццё здзелкі чакаецца ў першым паўгоддзі 2017 года пасля атрымання адабрэнняў здзелкі фінансавымі і антыманапольнымі рэгулятарамі адпаведных юрысдыкцый, уключаючы Латвію і Украіну.

Нагадаем, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка 16 сакавіка ўвёў у дзеянне санкцыі ў дачыненні да пяці банкаў з расійскім капіталам тэрмінам на год. Пад санкцыі трапілі Сбербанк, Промінвестбанк, ВТБ, БМ Банк і VS Bank. Гэта адбылося пасля неаднаразовых нападаў на банкі з расійскім капіталам ва Украіне. Толькі за адзін тыдзень ва Украіне было здзейснена 26 нападаў на ўкраінскія аддзяленні Сбербанка.

У паведамленні Norvik Banka сказана, што «мажарытарным акцыянерам новага кансорцыума стаў грамадзянін Вялікабрытаніі Саід Гуцэрыеў і належачая яму беларуская кампанія», удакладняе meduza.io.

Саід Гуцэрыеў - сын Міхаіла Гуцэрыева, уладальніка «Русснефть» і «Бінбанка».

Цікава, што раней паведамлялася, што Гуцэрыевы і Віктар Пракапеня ўклалі грошы ў стартап Banuba, што распрацоўвае мабільныя дадаткі на аснове тэхналогій дапоўненай рэальнасці.

Каментары5

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць