Здарэнні77

Вынесены прысуд экс-кіраўніку Дзяржынскага раёна, які жорстка забіў былую жонку

Мінскі абласны суд вынес прысуд экс-кіраўніку Дзяржынскага раёна Уладзіміру Ткачову, які жорстка забіў былую жонку. Абвінавачанага прысудзілі да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму. Раней родныя ахвяры распавядалі, што на целе забітай эксперты налічылі 44 нажавыя раненні, піша Tut.by.

Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

Экс-кіраўніку Дзяржынскага раёна Уладзіміру Ткачову 67 гадоў. Па яго просьбе пасяджэнне вялося ў закрытым рэжыме.

Яго судзілі па ч. 1 арт. 154 (Катаванне), ч. 2 арт. 377 (Крадзеж і ўтойванне афіцыйных дакументаў, учыненыя з асабістых памкненняў, якія пацягнулі цяжкія наступствы), ст. 186 (Пагроза забойствам), п. 6 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (Забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю). Санкцыя апошняга з артыкулаў — аж да пажыццёвага зняволення або расстрэлу. Аднак з улікам узросту абвінавачанага смяротнае пакаранне яму не пагражала.

Суд прысудзіў Уладзіміра Ткачова да 20 гадоў у папраўчай калоніі строгага рэжыму. Па ч. 2 арт. 377 яго апраўдалі — віна даказаная не была. Аксане Базык, дачцэ загінулай, Ткачоў павінен выплаціць 30 тысяч рублёў.

Нагадаем, трагедыя, за якую судзілі Ткачова, адбылася ў жніўні 2016-га ў гандлёвым цэнтры Фаніпаля. Яго былая жонка Любоў Ткачова была індывідуальным прадпрымальнікам і трымала некалькі «кропак». Днём Уладзімір Ткачоў прыйшоў да яе ў буцік. Па словах абвінавачанага, паміж імі ўзнікла сварка, у час якой ён нанёс былой жонцы мноства нажавых ран.

Следчыя высветлілі: калі Ткачовы жылі разам, муж «сістэматычна катаваў жонку, наўмысна прычыняючы ёй боль і пакуты». А пасля таго, як яна пераехала, сцярог яе, праз пагрозы спрабаваў аднавіць адносіны. А каб Любоў Іванаўна не прадала дом, выкраў дакументы на ўласнасць.

Родныя Ткачовай сцвярджаюць: Любоў Іванаўна не раз звярталася ў міліцыю з заявамі на былога мужа, але яго так ніхто і не спыніў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць