Грамадства11

Максіму Вінярскаму, які адбывае пакаранне на Акрэсціна, далі яшчэ 10 сутак за Курапаты

Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі падчас адбыцьця арышту за Дзень Волі атрымаў яшчэ 10 сутак за Курапаты. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла Вольга Нікалайчык, якая выйшла на волю з Акрэсьціна па абедзе 4 красавіка.

«Як мяне выводзілі, дык гучала ў калідоры маё прозьвішча. І тады я пачула голас Максіма Вінярскага. Ён крыкнуў, што атрымаў яшчэ 10 дзён за Курапаты. Што адмыслова вывозілі ў суд перад заканчэньнем тэрміну за Дзень Волі. Перадаваў усім прывітаньне. Яшчэ чула голас Леаніда Кулакова. І ён усім перадаваў прывітаньне», — кажа Вольга Нікалайчык.

27 сакавіка Першамайскі раённы суд Менску асудзіў Максіма Вінярскага нібыта за дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне на 8 сутак арышту. Максіма Вінярскага ў судзе абараняў адвакат, працэс цягнуўся некалькі гадзін. Актывіст даводзіў, што ня браў удзелу ў акцыі, а міліцыянты схапілі яго прэвэнтыўна. Але суд да ягоных словаў не прыслухаўся.

Менскі таксіст, грамадзкі актывіст Леанід Кулакоў атрымаў у Савецкім раённым судзе Менску найбольшы тэрмін з прызначаных за Дзень Волі — ажно 25 сутак. Міліцыянты затрымалі яго на вуліцы далёка адтуль, дзе мелася быць шэсьце на Дзень Волі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?17

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові10

ЗША і Кітай пагадзіліся, што Іран ніколі не будзе валодаць ядзернай зброяй5

Беларусы разабралі ўсе квіткі на Дзіму Білана ў «Мінск-Арэну» — і гэта за паўгода да канцэрта49

Што можа адбыцца на пратэстанцкім «Фестывалі надзеі», на які прыедзе прапаведнік з ЗША19

У Мінску абралі «каралеву студэнцтва»3

Хто тая «варажбітка», з якой раіўся Андрэй Ярмак?7

Выйшаў на свабоду палітзняволены намеснік па ідэалогіі БелТА2

Аплявуха ва ўрадавым самалёце. Што магло выклікаць гнеў Брыжыт Макрон?4

21‑гадовага хлопца затрымалі за дыскусійныя каментарыі пра Другую сусветную вайну20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?17

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць