Грамадства

Белчыгунка на вясновыя святы прызначыла 51 дадатковы цягнік

З 26 красавіка па 11 мая па беларускай чыгунцы будзе курсіраваць 51 дадатковы цягнік, паведамляе сайт БЧ. Сорак з іх — цягнікі міжрэгіянальных ліній, 11 — міжнародных.

Так, міжрэгіянальны рух дапоўняць саставы Мінск—Гомель—Мінск, Мінск—Брэст—Мінск і іншыя.

На тых кірунках, якія больш за ўсё папулярныя ў пасажыраў, у святы з'явяцца здвоеныя саставы.

Сярод іх:

  • № 701/702 Мінск—Брэст адпраўленнем з Мінска 1 мая, у зваротным кірунку цягнік адправіцца 2 мая;
  • № 748/747 Мінск-Бабруйск адпраўленнем з Мінска і Бабруйска 01, 09 мая;
  • № 743 Бабруйск—Мінск адпраўленнем з Бабруйска 26 красавіка і 10 мая;
  • № 732/731 Мінск—Орша адпраўленнем з Мінска і Оршы 17, 25, 26 красавіка;
  • № 734/733 Мінск—Орша адпраўленнем з Мінска і Оршы 25 красавіка і 9 мая;
  • № 736/735 Мінск—Орша адпраўленнем з Мінска і Оршы 25 красавіка і 9 мая.

З'явяцца дадатковыя цягнікі і на вельмі запатрабаваных міжнародных маршрутах: Брэст-Масква—Брэст, Мінск—Масква—Мінск.

Акрамя таго, у святы транзітам па БЧ будуць курсаваць дадатковыя цягнікі № 148/147 Калінінград—Масква-Калінінград і № 80/79 Санкт-Пецярбург—Калінінград, Гомель-Шчорс-Гомель.

Больш падрабязную інфармацыю аб дадатковых цягніках можна ўдакладніць на сайте БЧ, а таксама ў чыгуначных касах і даведцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць