Навука і тэхналогіі2323

У «Зоне Х» выйшаў рэпартаж пра беларускамоўныя курсы для праграмістаў. Арганізатары кажуць, што гэта паклёп

20 красавіка ў перадачы «Зона Х» на тэлеканале «Беларусь-1» выйшаў сюжэт, прысвечаны дзейнасці Інстытута матэматыкі і кібернэтыкі. «Аператыўнікі прыкрылі дзейнасць ВНУ, якая працавала нелегальна».

Гаворка ў ім вялася пра тое, што некалькі людзей арганізавалі ў Мінску філіял Ровенскага Міжнароднага эканамічна-гуманітарнага універсітэта імя Сцяпана Дзем’янчука (Украіна). Маўляў, установа не прайшла ліцэнзавання ў Беларусі, а супрацоўнікі не сплачвалі падаткі.

Асабліва адзначаецца тое, што навучанне вялося цалкам па-беларуску.

Адзін з кіраўнікоў Інстытута матэматыкі і кібернэтыкі Павел Бука падзяліўся з «Нашай Нівай» сваёй пазіцыяй па гэтым пытанні. «Інфармацыя пададзеная хлуслівая. Гаворка пра міжнародную адукацыйную праграму «Інфарматыка», якая сапраўды ладзіцца сумесна з універсітэтам Дзем’янчука. Але навучанне праводзіцца ва Украіне, хоць і для беларусаў і па-беларуску».

Павел Бука кажа, што адукацыйны працэс у Беларусі не вёўся зусім. У Мінску былі арганізаваныя толькі публічныя бясплатныя лекцыі, на якія былі прыцягнутыя выкладчыкі вядучых універсітэтаў краіны. «Адукацыя была завочна-дыстанцыйнай на тэрыторыі іншай краіны, яна ніяк не падпадае пад юрысдыкцыю беларускай міліцыі».

Таксама Павел Бука абураецца тым, што Міжнародны эканамічна-гуманітарны ўніверсітэт імя Сцяпана Дзем’янчука паказаны ледзьве не як «шарашкіна кантора». «Тамтэйшая адукацыя адпавядае патрабаванням Балонскага працэсу».

Разам з тым, ён кажа, што дзейнасць праграмы не прыпыненая і публічныя лекцыі працягваюцца. «Ужо больш за месяц працягваюцца супраць нас праверкі, але крымінальная справа ўсё яшчэ не заведзеная, бо наша дзейнасць цалкам законная. Тое, што на тэлебачанні прайшлі рэпартажы аб нашай дзейнасці, падобна на палітычны заказ, прычым, тых людзей, што працуюць на суседнюю дзяржаву», — лічыць Павел Бука.

Інстытут матэматыкі і кібернэтыкі афіцыйна зарэгістраваная структура, якая дзейнічае ад 1997 года. Інстытут ставіць за мэту стварэнне беларускамоўнага ВНУ ўнутры краіны.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць