Здарэнні11

«Лекарка Рада» ратавала ад эпілепсіі спальваннем грошай — следчыя шукаюць ахвяраў махляркі

Жыхарка Віцебска даверылася «лекарцы» — і страціла буйную суму грошай і залатыя ўпрыгожванні.

Па дадзеных следства, 33-гадовая жыхарка Віцебска ў кастрычніку 2014 года ў ліфце жылога дома прачытала аб'яву аб зняцці псоты і лячэнні ад хвароб. У выніку некалькіх сустрэч з аўтарам аб'явы, жанчына спыніла зносіны з «лекаркай». Але неўзабаве жанчыне патэлефанавала дачка «знахаркі» - 37-гадовая Рада - з прапановай дапамагчы ў лячэнні ад эпілепсіі. У выніку наступных сустрэч Рада запэўніла аб наяўнасці ў сябе такіх здольнасцяў і праводзіла розныя дарагія абрады па зняцці псуты, для якіх неабходны былі грашовыя сродкі.

«Лекарка» Рада. Фота — Следчы камітэт

Жанчына таксама ўдзельнічала ў абрадах «спальвання» грашовых сродкаў, якія на суму 2 200 рублёў і за 1 500 даляраў ЗША перадала падазраванай.

Акрамя таго, падазраваная завалодала 14 залатымі вырабамі пацярпелай, якія нібыта трэба было пачысціць. Пасля таго, як пацярпелая прайшла лячэнне ў бальніцы і папрасіла вярнуць яе ўпрыгожванні, Рада паведаміла, што яна правяла з імі абрад і выкінула завушніцы, ланцужкі, кулоны і кольцы ў раку.

Агулам, з лістапада 2014 года па май 2015 года падазраваная шляхам падману завалодала грашымі пацярпелай — 1 000 еўра, 3 750 даляраў ЗША, больш за 12 000 рублёў, паведамляюць следчыя.

У ліпені 2016 года «лекарку Раду» знайсці не змаглі і абвесцілі ў вышук. У красавіку 2017 года жанчыну затрымалі ў Мінску. Цяпер яна знаходзіцца пад вартай.

«Лекарцы» прад'яўлена абвінавачванне ў махлярстве, здзейсненым ў асабліва буйным памеры. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — 10 гадоў пазбаўлення волі.

У матэрыялах крымінальнай справы маюцца звесткі аб трох падобных фактах махлярства ў 2015 годзе, здзейсненых падазраванай Радай Уладзіміраўнай Метнкоўскай у дачыненні да жыхароў Віцебска. Гэтыя факты правяраюць следчыя.

Следчы камітэт звяртаецца да грамадзян, якім што-небудзь вядома аб супрацьпраўнай дзейнасці Метнікоўскай Рады Уладзіміраўны, або якія сталі пацярпелымі ад яе ашуканскіх дзеянняў. Следчыя заклікаюць звярнуцца ў Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта па адрасе: горад Віцебск, праспект Маскоўскі, 51А або патэлефанаваць па тэлефоне 8 ( 0212) 46-21-61.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Былы хакеіст зборнай расказаў, хто зарабляе на бестселеры яго памерлай жонкі Надзеі Мялешкі1

«Людзі знаходзяцца ў бамбасховішчах». Усік распавёў пра масіраваны напад на Украіну адразу пасля перамогі над Верховенам

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет42

Як ніжнік крыў кральку. Забытая мова беларускіх картачных гульняў7

Чаму многім жанчынам бракуе груднога малака

«Скончыце ўжо гэту бойню». Рэжысёр Звягінцаў атрымаў Гран-пры Канскага фестывалю і звярнуўся са сцэны да Пуціна26

Андрэева Калеснікавай: Цёплы кампрэс з прыгожадушнага самападману не дапаможа11

Стала вядома, што амерыканцы збіраюцца рабіць з Кубай2

Ціханоўскі апублікаваў на Захадзе артыкул пра мадэль «фінляндызацыі» для Беларусі. Яму адказалі з Фінляндыі: Гэта манілаўшчына і хацелкі46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць