Грамадства1111

Ствараецца партыя «Жаночая альтэрнатыва»

У Мінску адбылося пасяджэнне аргкамітэта па стварэнні партыі «Жаночая альтэрнатыва». Ініцыятаркі праекту — Ніна Стужынская і Валянціна Болбат.

«У 1990-я на хвалі дэмакратыі паўставалі жаночыя арганізацыі, партыя «Надзея». А сёньня ў Беларусі іх не засталося, няма жаночых фракцыяў, — адзначыла «Беларускаму партызану» Ніна Стужынская. — Да жанчын у партыйным руху ставяцца як да «абслугі». Яны патрэбныя для выкананьня пэўнай працы. Звычайна напярэдадні прэзыдэнцкіх, парлямэнцкіх ці мясцовых выбараў пры партыях раптам пачынаюць стварацца жаночыя НДА. І зразумела, чаму. Партыя мае патрэбу ў новых каналах фінансаваньня, «працоўнай сілы» на выбарах. Таму і зьяўляюцца жаночыя праекты».

Спадарыня Стужынская кажа, што практыка функцыянаваньня жаночых суполак сьведчыць: жанчыны аб’ядноўваюцца ў саюзы, калі ім трэба вырашыць і прасунуць уласныя задачы, а ня проста прапагандаваць праграму партыі:

«Ніводная з партыяў за час свайго існаваньня не выпрацавала пазыцыі ў пытаньні аб правах жанчын. Акрамя таго, нават асобныя спробы прасунуць гендэрны парадак натыкаюцца на надуманыя працэдуры, калі для вырашэньня пытаньня аб правядзеньні аналізу дзейнасьці жаночай групы патрабуецца згода прэзыдыюму партыі ці ЦК. Такое ўражаньне, што пытаньне носіць сакрэтны характар. Відавочна, што гендэрная разбалянсаванасьць як у палітычных партыях, так і ва ўладзе нэгатыўна ўзьдзейнічае на эфэктыўнасьць палітычнай сыстэмы».

Адна з задач новага аб’яднаньня — гендэрная роўнасьць, зьмена стэрэатыпаў аб ролі жанчын і мужчын у сучасным грамадзтве, забесьпячэньне аднолькавых правоў для самарэалізацыі як у публічнай сфэры, так і ў прыватнай, выраўноўваньне існуючых дысбалянсаў:

«Напрыклад, павелічэньне ўдзелу жанчын у палітыцы і большае прыцягненьне мужчын у працэс выхаваньня дзяцей у сям’і. Да такіх зьменаў немагчыма прыйсьці без фармаваньня шырокай грамадзкай пазыцыі, падтрымкі дзяржавы. Важна мяняць законы, прапісваць эфэктыўныя мэханізмы і санкцыі для дасягненьня раўнапраўя жанчын і мужчын. На жаль, сёньня беларускія палітыкі нярэдка дазваляюць сабе дыскрымінацыйныя выказваньні ў дачыненьні да жанчын. Інстытуцыянальны мэханізм прасоўваньня гендэрнай роўнасьці працуе слаба: нацыянальны плян мае толькі фармальнае значэньне».

Паводле Ніны Стужынскай, ідэя «Жаночай альтэрнатывы» ўзьнікла перадусім таму, што жанчыны маюць патрэбу ў падтрымцы для інтэграцыі ў палітыку ў сілу сваёй сацыяльнай выключанасьці:

«Жанчыны няма там, дзе фармуецца і дзеліцца бюджэт, вызначаюцца ўнутрыпалітычныя і вонкавыя прыярытэты; дагэтуль мала жанчын у вялікім бізнэсе», — падсумоўвае ініцыятарка стварэньня жаночай партыі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду1

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа17

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары1

Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным8

Іран заявіў аб удары па амерыканскай авіябазе. ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране7

Японія ў палоне маштабнай алергіі. У гэтым вінаваты праект 1950‑х гадоў2

«Арменія — гэта ўжо не абрабаваная вамі і вашымі партнёрамі краіна». Пашынян рашуча адказаў Лукашэнку18

У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі34

Драма ў жывым эфіры: чорны бусел прагнаў ад гнязда арлана-белахвоста ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду1

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць