Але якім чынам яны даведваюцца, як правільна пішчаць.
Калі зязюлі падкідаюць свае яйкі, то іншыя птушкі іх чамусьці, выседжваюць. Чаму? Ужо даўно вядома, што падкідышы могуць капіяваць голас сапраўднага патомства.
Але якім чынам яны даведваюцца, як правільна пішчаць?
Гэтым пытаньнем занепакоілася група біёлягаў з Аўстралійскага нацыянальнага ўнівэрсытэту ды Кэмбрыджу. Дасьледчыкі прыйшлі да высновы, што зязюльчаняты могуць мяняць свой кліч у залежнасьці ад таго, у чыё гняздо яны трапляюць, і такая здольнасьць закладзеная ў іх на генэтычным узроўні.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары