Свет4141

Журналісцкае расследаванне гібелі Шарамета ўскрыла новую дэталь

У ноч перад забойствам журналіста Паўла Шарамета 20 ліпеня каля яго дома знаходзіўся чалавек па імені Ігар Усціменка, які быў у мінулым супрацоўнікам Службы бяспекі Украіны. Пра гэта гаворыцца ў фільме-расследаванні Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP) і рэдакцыі расследаванняў «Громадське» «Слідство.Інфо»

Як высветлілі журналісты, у ноч, калі злачынцы заклалі бомбу пад аўтамабіль Шарамета, недалёка ад яго дома адначасова спыніліся «Шкода» і «Мэрсэдэс»; людзі з абедзвюх машын знаходзіліся там некалькі гадзін, перыядычна кантактуючы адзін з адным, а неўзабаве пасля закладкі бомбы з'ехалі.

Член даследчай каманды Bellingcat апрацаваў відэа з камер відэаназірання і высветліў нумар «Шкоды». Машына была зарэгістраваная на жанчыну па імені Наталля Зарэцкая. Спярша яна адвергла сувязь з аўтамабілем, аднак пазней паведаміла OCCRP, што зарэгістравала машыну на сваё імя па просьбе чалавека па імені Ігар Усціменка.

Усціменка на сустрэчы з журналістамі прызнаў, што быў каля дома Шарамета. Як вынікае з фільма, ён распавёў, што аказваў там «прыватныя паслугі», звязаныя з назіраннем за непаўналетнімі.

Крыніцы ў СБУ паведамілі аўтарам расследавання, што ў 2014 годзе Усціменка быў супрацоўнікам ведамства. Сам ён сувязь з ведамствам не пацвердзіў.

Па дадзеных OCCRP, у следства была інфармацыя аб «Шкодзе», якая прастаяла каля дома Шарамета некалькі гадзін у ноч перад забойствам, аднак паліцыя не дапытала ні Усціменку, ні ўладальніцу машыны.

У Службе бяспекі Украіны заявілі, што былы супрацоўнік структуры, заўважаны ў часе сачэння за домам, дзе жыў Шарамет, перад забойствам апошняга, быў звольнены са сваёй пасады ў ведамстве 29 красавіка 2014 года.

Нагадаем, што гэта быў момант, калі Расія захапіла Данбас і ажыццяўляла аперацыі па захопе Адэсы і Харкава, якія Украіне ўдасца сарваць.

Звальненне 29 красавіка азначае, што той чалавек быў падаў на звальненне раней — пасля перамогі Майдану і анексіі Крыма.

Чытайце таксама: Поўны тэкст расследавання Killing Pavel

«Паведамляем, што Усціменка Ігар Андрэевіч быў звольнены з СБ Украіны 29 красавіка 2014 года, — паведаміла прэс-сакратарка СБУ Алена Гітлянская. — Калі б журналісты звярнуліся да нас з запытам пра пана Усціменка не пасля выхаду праграмы ў эфір, а да яе, магчыма, не было б пра што гаварыць», — напісала яна ў фэйсбуку.

Каментары41

Цяпер чытаюць

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў3

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Знік беларус, які збіраўся ляцець з Аўстрыі на канцэрт Каржа ў Франкфурце

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі10

УСУ нанеслі ўдар па Сургуцкім ЗCК у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе прыблізна за 2400 км ад мяжы Украіны2

Раніцай на Гомельшчыну зноў заляцела расійская «Бандэроль»

Беларускія рэпетытары засталіся яшчэ без аднаго зручнага анлайн-інструмента — Miro адключае карыстальнікаў з Беларусі1

Вайскоўца-беларуса могуць выслаць з Украіны, бо ён не можа легалізавацца. Усё праз закон, які меўся палегчыць легалізацыю7

Вясковец з-пад Іўя папрасіў п'янага сябра-бяспраўніка сесці за руль. Той разагнаўся да 202 км/г — і забіў гаспадара аўто аб слуп

Уласнікі кватэр у «Паўночным Беразе» пачалі атрымліваць рахункі — і ў шоку ад сум за падагрэў вады23

10‑гадовая дачка экс-міністра Чарнецкага адхапіла важную ролю ў расійскім серыяле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў3

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць