Спорт1313

Брава, БАТЭ!

Чэмпіён Беларусі не стамляе зьдзіўляць сваім сёлетнім выступам у Лізе чэмпіёнаў. Спачатку была перамога на клясе над ісьляндзкім «Валюрам», пасьля супрацьстаяньне бэльгійскім «Андэрлехтам», дзе каманда ні на імгненьне не дала засумнявацца ў сваёй перавазе, а цяпер гасьцявы выйгрыш у баўгарскага «Леўскага»!

Чэмпіён Беларусі не стамляе зьдзіўляць сваім сёлетнім выступам у Лізе чэмпіёнаў. Спачатку перамога на клясе над ісьляндзкім «Валюрам», пасьля супрацьстаяньне бэльгійскім «Андэрлехтам», дзе каманда ні на імгненьне не дала засумнявацца ў сваёй перавазе, а цяпер гасьцявы выйгрыш у баўгарскага «Леўскага»!

Увогуле, у баўгараў перад матчам дамінаваў шапказакідальніцкі настрой. Ну калі не буйная перамога, то 2:0, дык дакладна пераможам. Пра тое казаў нават трэнэр «Леўскага» Веліслаў Вуцаў. Сапраўды, БАТЭ гэта ж толькі «завадзкая каманда з штучнай створанай дзяржавы», дадаваў прэзыдэнт клюбу Тодар Баткаў. За такія адносіны да БАТЭ баўгары і паплаціліся.

Ужо зь першых хвілін было бачна, што «Леўскі» нашмат мацней за той жа «Андэрлехт». Баўгары, якіх заклікалі ісьці ў атаку шматлікія фанаты, ня злазілі з чужой палавіны поля. Удары з рознымі ступенямі цяжкасьці сыпаліся на Сяргея Верамка. Але наш галкіпэр зьдзіўляў сваім спакоем. Здаецца, што ягоная ўпэўненасьць перадалася і астатнім гульцам.

Зрэшты, на 30‑ай хвіліне той самы Верамко і Казанцаў не даглядзелі за форвардам «Леўскага», і варатар быў вымушаны парушыць правілы. Мала таго, што швэдзкі арбітар прызначыў пэнальці, дык яшчэ пакараў нашага кіпэра папярэджаньнем. Цяпер Верамко дакладна не сыграў праз два тыдні зь «Леўскім» у Менску. Страта вельмі адчувальная.

Падчас прабіцьця пэнальці баўгарскія тэлевізійнікі нават не далі як сьлед пахвалявацца за нашых. Момант удару апэратар недаравальна празяваў. Але, на наша шчасьце, Вяромка выправіў сваю ж памылку — такі адбіў удар Георгі Іванова.

А яшчэ празь імгненьне нейкіх сантымэтраў не хапіла БАТЭ, каб мяч дайшоў да Віталя Радзівонава, і той выйшаў адзін на адзін з брамнікам. Па справядлівасьці скажам, што поўнай перавагай у першым тайме валодалі баўгары, а ў беларусаў мяч не трымаўся.

Другі тайм стартаваў больш спакойна. «Леўскі» звыкла атакаваў, а Вяромка звыкла працягваў штампаваць адбітыя ўдары. Ну а на 60‑ай хвіліне здарылася непапраўнае для гаспадароў. Ідэальны навес з вуглавога Сяргея Крыўца, расейскі легіянэр БАТЭ Ўладзімер Ржэўскі перавісеў усіх у паветры і трапна ўдарыў галавой. Мяч адскочыў ад газону і варатар быў бясьсільны — 1:0!

Чамусьці у апошнюю паўгадзіны гульні не было сумневаў, што БАТЭ вытрымаў штурм «Леўскага», пакарае каманду за яе пагардлівае стаўленьне да супернікаў. Так яно і атрымалася.

Самы малады трэнэр у гісторыі беларускага футболу Віктар Ганчарэнка працягвае сваё трыюмфальнае эўрапейскае шэсьце.

Напэўна, ніколі ад часоў менскага «Дынама» другой паловы 1980‑ых гадоў не было такога кайфу назіраць за нашымі камандамі ў эўракубках. Да групавога турніру Лігі чэмпіёнаў ужо рукой падаць. Застаўся апошні, але самы складаны матч. 27 жніўня. Менскі стадыён «Дынама».

Брава, БАТЭ! І посьпехаў!

***

Дэрбі «усяе СССР», як называлі матч між маскоўскім «Спартаком» і кіеўскім «Дынама» расейскія журналісты, прайшоў у Маскве. Кіяўляне разграмілі віцэ‑чэмпіёна Расеі — 4:1. Два галы на рахунку былога нашага суайчыньніка Арцёма Мілеўскага.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца5

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

18‑гадовая дзяўчына ў Брэсце памерла ад перадазіроўкі, было выяўлена восем наркотыкаў2

61‑гадовую мінчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію2

Знайшоўся пашпарт Статкевіча1

Пасля допісу з крытыкай Папы Трамп апублікаваў сваю выяву ў вобразе Месіі9

«Жыццё занадта кароткае». Вера Палякова-Макей расказала, што яе радуе ў жыцці пасля смерці мужа3

У Вілейцы на Вялікдзень частававалі пірагом-тортам вагой 120 кілаграмаў

Ліса ўпалявала качку ў Каложскім парку ў Гродне

Француз наведаў Беларусь — назваў кухню неймавернай і ўразіўся колькасці «патрыятычных» плакатаў10

ЗША пачнуць блакаду іранскіх партоў сёння1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца5

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць