Кампанія Apple апублікавала дэталізаваныя карты большасці буйных беларускіх гарадоў. У сэрвісе «Карты» сталі даступныя ўсе абласныя цэнтры, а таксама некаторыя райцэнтры.

У аперацыйных сістэмах iOS і macOS ёсць стандартная праграма «Карты». Доўгі час для беларусаў яна была зусім бескарысная — большасць населеных пунктаў у ёй выглядала як скрыжаванне дзвюх дарог або кропка побач з шашой.
На днях сітуацыя змянілася. Цяпер у беларускіх гарадах прамаляваны вуліцы і чыгуначныя шляхі, адзначаны славутасці і ўстановы. Стала даступна пабудова маршрутаў, таксама можна пераключацца паміж стандартным і спадарожнікавым выглядам.
На абноўленых картах у дэталях бачныя Мінск, Брэст, Гомель, Гродна, Віцебск, Магілёў, Бабруйск, Маладзечна, Ліда, Полацк, а таксама іншыя населеныя пункты.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары