Свет1717

Зяць Трампа Кушнер абмяркоўваў тайны канал сувязі з Масквой

Зяць і дарадца амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа Джарэд Кушнер хаваў свае сувязі з паслом Расіі ў ЗША Сяргеем Кісляком і абмяркоўваў з ім магчымасць устанаўлення сакрэтнага канала сувязі паміж Масквой і Вашынгтонам, паведамляюць СМІ.

Агенцтва Рэйтэр адзначае, што Кушнер і Кісляк кантактавалі падчас прэзідэнцкай кампаніі Трампа ў 2016 годзе і пасля яе.

Рэйтэр са спасылкай на семярых былых і дзеючых амерыканскіх чыноўнікаў паведаміла, што Кушнер схаваў прынамсі тры кантакты з Кісляком, сярод іх дзве тэлефонныя размовы, якія ён правёў з красавіка па лістапад 2016 года.

Па дадзеных выданняў Washington Post і New York Times, Сяргей Кісляк абмяркоўваў з зяцем Трампа магчымасць устаноўкі сакрэтнага і абароненага канала сувязі паміж Масквой і Вашынгтонам.

Як сцвярджаюць СМІ, Кушнер зрабіў такую прапанову Кісляку падчас сустрэчы ў снежні 2016 года ў Нью-Ёрку.

Канал меркавалася выкарыстаць для сувязі акружэння Трампа з Масквой у перыяд перадачы ўлады да інаўгурацыі, не асцерагаючыся праслухоўвання з боку амерыканскіх спецслужбаў.

Washington Post паведамляе пра гэта са спасылкай на звесткі з справаздач амерыканскай разведкі, падрыхтаваныя на аснове перахопленых ёй службовых тэлеграм ці тэлефонных размоў расейскага амбасадара ў ЗША. Белы дом афіцыйна не каментаваў гэтую інфармацыю.

Кісляк, як паведамляецца, быў агаломшаны прапановай Кушнера, адзначае Washington Post. Выданне падкрэслівае, што на сустрэчы зяця Трампа з Кісляком прысутнічаў у тым ліку адстаўны генерал Майкл Флін.

Апошні заняў пасаду памочніка прэзідэнта Трамп па нацыянальнай бяспекі ў студзені. Аднак 13 лютага ён пайшоў у адстаўку, прызнаўшы, што даваў няпоўную інфармацыю аб кантактах з Кісляком у канцы снежня.

Як паведаміў Рэйтэр адвакат Кушнера Джэймі Гарэлік, Кушнер правёў «тысячы тэлефонных размоў» падчас прэзідэнцкай кампаніі і не памятае тых, пра якія паведамляе агенцтва. Гарэлік таксама адзначыў, што запрасіў у агенцтва Рэйтэр дадзеныя пра даты, калі меркаваныя гутаркі маглі адбыцца.

Адвакат таксама заявіў, што яго кліент мае намер цалкам супрацоўнічаць са следствам і гатовы адказаць на любыя пытанні.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Усе навіны →
Усе навіны

У ганконгскага грыпу з'явілася новая разнавіднасць4

МЗС Польшчы: Сярод памілаваных сёння Лукашэнкам — палякаў няма2

У Беларусі пачала працаваць новая сістэма імгненных плацяжоў4

Падчас аварыі ў Смалявіцкім раёне загінула 17‑гадовая дзяўчына

У Мінску — пераднавагоднія заторы

Пуціну пабудавалі яшчэ адзін палац — у анексаваным Крыме3

Міліцыянер, які складаў палітычныя пратаколы, справакаваў аварыю ў Шаркаўшчынскім раёне2

У Брэсце выпусцілі шкарпэткі ўнутры ёлачных цацак

Момант масавай аварыі пад Смалявічамі трапіў на ВІДЭА. Адзін чалавек загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць