Культура11

Андрэй Хадановіч. Новы год на вуліцы Турэмнай. Верш

Беларускі паэт Андрэй Хадановіч напісаў новы верш пад назвай «Новы год на вуліцы Турэмнай», піша «Будзьма».

Малюнак Андруся Такінданга

Пад Новы год на Турэмнай
чакаюць дзеці і мама.
На вуліцы непрыемна,
з настроем гэтак жа сама.

Ніхто не прагульваў школы,
усе прынесьлі дзясяткі.
Але Сьвятога Міколы
ізноў няма на Калядкі.

Дачка ляцела дадому,
сын з раніцы пераймаўся.
Лісты пісалі Сьвятому,
але адказу няма ўсё.

Так хочацца дзіваў наўкола
і танцаў на карнавале.
Вось толькі прапаў Мікола.
Хтось кажа, арыштавалі.

Ня мае рэчаў патрэбных,
дзяцей ня бачыць на сьвяты,
на вокнах узораў срэбных
нямашака, толькі краты.

…Чакаюць. Не прыяжджае.
Ня вабіць калядны рынак.
І толькі радасьць чужая
навокал чужых ялінак

«А памятаеш, было
у срэбных узорах шкло,
і дзед прыйшоў барадаты,
крыху падобны да таты».

«Я вершык па-беларуску
чытаў з настроем шчасьлівым,
а мама смажыла гуску
з бульбай і чарнасьлівам».

«А я сьпявала калядкі —
і меў з прэзэнтамі мех
Мікола, падобны да таткі,
і зь неба сыпаўся сьнег».

А мама каля ялінкі:
«Зірні, дачушка! Сынок,
глядзі! За акном сьняжынкі!
Чакайце, чую званок!»

Разлука была не дарэмнай
і стрэча ня будзе марнай.
У Новы год на Турэмнай
сьмяяліся дзеці з мамай.

Бяздомныя беларусы
кватэру адчулі домам.
Мікола ўсьміхаўся ў вусы
аб нечым, ім не вядомым.

Андрэй Хадановіч, снежань 2025

Каментары1

  • Ёсік
    31.12.2025
    Б.яць, чвэрць стагоддзя, амаль цэнтр еўропы. Краіна разбурана, сусед суседу не сусед, будзе падстава, адзін на аднаго са зброяй пойдуць. Тое, што шмат новых самаход аў, у кароны, Гіпа, грыны з раніцы не праціснуцца, моладзь на фудкортах, голыя бетонныя муры скупляюць па дырных коштах - гэта не паказчык цудоўнага жыцьця. Пра.ралі краіну, у 1994 народзе (нашыя бацькі ды дзяды з бабулямі) паляцелі за нашага вясковага хлопца білюцені ўкідваць, так хацелася зноў у галечу сэсэсэраўскую патрапіць. Цьху, ні настрою, ні радасьці сёньня.

Цяпер чытаюць

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе57

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Выходзіць кніга Фядуты, якую ён пісаў у СІЗА КДБ1

Фінляндыя, Данія, Нарвегія. Або Грэцыя ці Францыя? Топ сёлетняга «Еўрабачання»10

Аўтобус на аўтастанцыі ў Чавусах сам паехаў і задавіў пажылую пару 6

Бэз на піку цвіцення. Батанічны сад ператварыўся ў адно з самых прыгожых месцаў Мінска2

Махляры рассылаюць фішынгавыя спасылкі ад імя ДАІ пра неаплачаныя штрафы1

Манахіня выратавала ў моры трох каляжанак, але сама выратавацца не здолела1

Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію

«Адпілавала адзін блін ад бервяна і зразумела: гэта маё». 23‑гадовая майстарка лесу з Вілейкі пра валку дрэў і працу ў лясніцтве1

Аэрапорты Масквы спынілі працу пасля налёту беспілотнікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе57

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць