Свет2222

Марын Лё Пен папрасіла выбарцаў пазычыць грошы

Кіраўнік французскіх крайне правых запусціла сайт «Патрыятычная пазыка», на якім збірае грошы на фінансаванне перадвыбарнай кампаніі. Як заявіла Марын Лё Пен у эфіры Europe 1 у чацвер, 1 чэрвеня, ні адзін банк, ні французскі, ні замежны, не пагадзіўся даць крэдыт яе партыі перад парламенцкімі выбарамі, піша RFI.

Марын Лё Пен. Фота politeka.net

«Я запускаю сайт, які называецца «Патрыятычная пазыка», каб папрасіць ва ўсіх нашых выбарцаў пазычыць нам грошы для таго, каб мы змаглі прафінансаваць парламенцкія выбары, таму што нам зноў адмовілі ўсе банкі», — заявіла кіраўнік французскіх крайне правых.

На сайце, які запусціла Марын Лё Пен, тлумачыцца, што Нацфронт сутыкнуўся «з вельмі несправядлівай сітуацыяй фінансавання палітычных партый». Каб прыцягнуць патэнцыйных крэдытораў, «Нацыянальны фронт» прапануе «вельмі выгадную стаўку па крэдыце: 3% гадавых».

Самых шчодрых крэдытораў чакаюць «эксклюзіўныя прапановы». Тыя, хто пазычыць Нацфронту больш за 15 тысяч еўра, атрымаюць запрашэнне «на прэстыжнае мерапрыемства ў прысутнасці Марын Лё Пен». А «самыя забяспечаныя суайчыннікі», у якіх для любімай партыі знойдзецца больш за 75 тысяч еўра, змогуць «асабіста павячэраць з Марын Лё Пен».

У верасні 2014 года партыя Лё Пен атрымала крэдыт памерам у 9 мільёнаў еўра ў Першым Чэшска-Расійскім Банку First Czech Russian Bank (FCRB). Кіраўнік французскіх крайне правых тлумачыла, што звярнулася па крэдыт у расійскі банк, паколькі французскія банкі адмовілі яе партыі ў крэдытах.

Акрамя таго, Нацфронт запытваў крэдыты яшчэ ў двух расійскіх фінансавых арганізацыях: АКБ «Стратэгія» і «НКБ». Усе тры банкі ў 2016 годзе былі прызнаныя банкрутамі і пазбавіліся ліцэнзіі Цэнтрабанка. А ў дачыненні да Першага Чэшска-Расійскага банка цяпер вядзецца расследаванне па справе махлярства ў асабліва буйным памеры.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць