Грамадства44

Памёр кс. Ян Шуткевіч, які шмат зрабіў у справе аднаўлення касцёлаў у Беларусі

4 чэрвеня пасля працяглай хваробы на 85-м годзе жыцця ў Вільні адышоў у вечнасць кс. Ян Шуткевіч. Ён нарадзіўся ў сям’і графа Тышкевіча пад Вільняй.

Савецкія салдаты забілі яго бацьку, а маці пад прозвішчам Шуткевіч з малым сынам Янам схавалася ў Гродне. Будучы святар вучыўся на дырыжорскім факультэце Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі. Фармацыю да святарства праходзіў у Каўнаскай духоўнай семінарыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1983 г.

У гісторыю Касцёла ў Беларусі ўвайшоў як выдатны рэстаўратар. З 1987 г. па 1994 г. ксёндз Ян Шуткевіч быў пробашчам парафіі Св. Апостала Андрэя ў Лынтупах. Падняў з руінаў і аднавіў касцёл св. Антонія Падуанскага ў Паставах.

У той жа час таксама апекаваўся касцёлам св. Яна Хрысціцеля ў Камаях і касцёлам ў Лучаі. Дзякуючы яго намаганням і руплівасці гэтыя святыні былі адноўлены. Гэтым святаром былі таксама адбудаваны капліцы ў Мегунах, Маньковічах, Груздове.

У 1994-1997 гг. выконваў абавязкі пробашча мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і прычыніўся да яе рэстаўрацыі. Затым выконваў абавязкі рэктара і рэзідэнта касцёла св. Барталамея ў Вільні, дзё шмат зрабіў для аднаўлення святыні. Сёння ў гэтым касцёле праходзяць набажэнствы для беларускай дыяспары па-беларуску.

Пахавальная св. Імша адбудзецца 7 чэрвеня ў касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі) у Гродне. Пачатак Імшы ў 12.00

Чалавек — скульптар: гутарка з а. Янам Шуткевічам, надрукаваная ў 2000 годзе

Каментары4

Цяпер чытаюць

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Усе навіны →
Усе навіны

Бачылі сям’ю на ўпакоўцы вядомага батона? Іх адшукалі ў Threads1

На адной з вуліц у цэнтры Мінска ўвялі аднабаковы рух1

Урад Кіра Стармера трапіў у сур'ёзны палітычны крызіс. І ўсё зноў з-за Эпштэйна2

Найлепшы футбаліст Беларусі, які выбіраў паміж турэцкім і карэйскім клубамі, пераходзіць у віцебскі «Макслайн»2

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза25

Ціханоўская паедзе на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы3

За што людзі любяць Беларусь?13

У Вялікабрытаніі і Францыі ультраправыя сілы ў чаканні выбараў стараюцца адмежавацца ад Пуціна12

У Мінску расіяне адкрываюць італьянскі рэстаран4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць