Навука і тэхналогіі22

Браўзэр Chrome пачне блакаваць назойлівую рэкламу

Амерыканская Google, якая ўваходзіць у холдынг Alphabet, у 2018 годзе укарэніць у інтэрнэт-браўзэр Chrome функцыю блакіроўкі назойлівай рэкламы, піша «Інтэрфакс».

Кампанія заявіла ў сваім блогу, што дасць уладальнікам сайтаў інструмент Ad Experience Reports, які дапаможа ім зразумець, якая рэклама лічыцца прымальнай і як вырашыць праблемы з рэкламай, якая не адпавядае стандартам.

Стандарты якасці рэкламы будзе вызначаць «Кааліцыя за лепшую рэкламу», у якую ўвайшлі такія буйныя кампаніі, як Google, Facebook, News Corp., Interactive Advertising Bureau (IAB) і Procter & Gamble. Непрымальнай, у прыватнасці, будзе лічыцца рэклама ў выглядзе вокнаў, што ўсплываюць, дзе аўтаматычна ўключаюцца відэаролікі, а таксама рэкламныя аб'явы з адваротным адлікам часу, адзначае BBC.

У Google разлічваюць на тое, што новая функцыя перашкодзіць росту колькасці карыстальнікаў, якія ў спробе пазбавіцца ад назойлівай рэкламы ўсталёўваюць праграмнае забеспячэнне, якое блакуе наогул усю рэкламу. Google Chrome — самы папулярны інтэрнэт-браўзэр у свеце. Паводле дадзеных StatCounter, у маі яго рынкавая доля складала 54,14%. Другое месца займае Safari (14,26%), далей ідзе UC Browser (8,4%).

У апошнія гады папулярнасць інструментаў блакавання інтэрнэт-рэкламы актыўна расце. Па дадзеных IAB, імі карыстаецца каля 26% карыстальнікаў у ЗША.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць