Егіпет закрывае сваю паветраную прастору для ўсіх самалётаў з Катара. Чакаецца, што ў аўторак гэта зробяць таксама Сірыя і Бахрэйн.
Некалькі арабскіх краін ужо спынілі дыпламатычныя адносіны з Катарам, абвінавачваючы яго ў падтрымцы тэрарызму ў раёне Персідскага заліва.
Грамадзянам Катара было дадзена два тыдні для таго, каб пакінуць Бахрэйн, Саудаўскую Аравію і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.
У аэрапорце сталіцы Катара Дохе чакаецца хаос, бо гэта адзін з важных міжнародных перавалачных пунктаў.
Закрануты аперацыі такіх авіяліній, як Qatar Airways, Etihad Airways і Emirates.
Цяпер катарскім самалётам прыйдзецца пазбягаць паветранай прасторы Саудаўскай Аравіі і Егіпта, ім спатрэбіцца значна больш часу для таго, каб прыбываць у пункты прызначэння.
Каментары