Навука і тэхналогіі5454

Як стартап з Мінска змяняе рынак інтэрнэт-гандлю

Месяц таму ў Беларусі пачаў работу новы сэрвіс Bidmart.by, які карэнным чынам змяніў нашы ўяўленні аб прывычнай схеме набыцця тавараў у інтэрнэце.

Замест таго, каб шукаць прадаўца самастойна, Bidmart.by дае магчымасць пакупніку аб’явіць тэндар на тавар, які яго цікавіць, і пазначыць пажаданую цану.

Каб да канца зразумець усе асаблівасці новага сэрвісу, давайце паглядзім, як праходзіла эвалюцыя пакупак з пункту гледжання звычайнага чалавека.

Да пачатку эпохі інтэрнэту чалавеку трэба было паднімацца з улюбёнай канапы і ісці ў далёкую краму. Там даводзілася блукаць сярод паліц у пошуках прыдатнага па цане і якасці тавара.

Са з’яўленнем інтэрнэту працэс куплі спрасціўся і неабходнасць пакідаць утульную канапу знікла. Але! Цяпер для пошуку лепшага прапанавання пакупніку даводзіцца праглядаць дзясяткі сайтаў і інтэрнэт-каталогаў, траціць час на «абзвон» прадаўцоў. А можна было б правесці гэты час з сям’ёй або схадзіць у кіно.

Па-першае, пры такой схеме чалавек рызыкуе пераплаціць за тавар, проста не знайшоўшы самай выгаднай прапановы.

Па-другое, высокія шанцы сутыкнуцца з нядобрасумленным прадаўцом, які паспрабуе «ўпіхнуць» амаль такі ж тавар з амаль такімі ж характарыстыкамі.

Па-трэцяе, як выбраць «правільнага» прадаўца, арыентуючыся на водгукі і рэйтынгі? Які прадавец найлепшы? У якога 5 зорак ці 4,5? У якога 5000 водгукаў ці 500? Навошта марнаваць свой час на чытанне водгукаў і аналіз рэйтынгаў. Часта нам усё адно, які менавіта прадавец прадасць тавар, галоўнае — атрымаць разумную цану і якасны сэрвіс.

Што ж. Цяпер давайце паглядзім наступны крок у эвалюцыі інтэрнэт-пакупак. Bidmart.by прапануе зусім новы падыход:

  • Абяры тавар
  • Пазнач жаданую цану
  • Аб’яві тэндар

У чым плюсы Bidmart.by?

  • Эканомія часу. Вам больш не трэба шукаць прадаўцоў самастойна. Як толькі ствараецца тэндар, прадаўцы атрымліваюць паведамленні пра тое, што вы хочаце набыць і па якой цане.
  • Рацыянальная цана. Для таго каб перамагчы ў тэндары, прадаўцы робяць стаўкі на паніжэнне цаны, якую вы пазначылі пры стварэнні тэндара. Гэта значыць, вы гарантавана атрымаеце тавар па жаданай цане або ніжэйшай, калі тэндар адбудзецца.
  • Надзейныя прадаўцы. Усе прадаўцы, якія працуюць на Bidmart.by, прайшлі абавязковую праверку нашымі супрацоўнікамі. Сэрвіс не супрацоўнічае з прадаўцамі «шэрых» тавараў і займае актыўную пазіцыю ў абароне правоў пакупніка.
  • Дадатковыя зніжкі. Для атрымання дадатковай зніжкі, вы можаце далучыцца да ўжо існуючага тэндара іншага пакупніка, або стварыць свой уласны тэндар на некалькі тавараў. Дробны опт заўсёды больш прывабны для прадаўца, чым адзінкавы продаж.
  • А можна не чакаць канца тэндара! Для гэтага мы зрабілі кнопку «купіць зараз»: многія прадаўцы арганізуюць акцыі на нашым партале, у такім выпадку вы можаце набываць тавары, не чакаючы канца тэндара! Пасля націскання кнопкі, тэндар завершыцца і прадавец звяжацца з вамі, — а мы пракантралюем, каб гэта адбылося як мага хутчэй — каб абгаварыць умовы дастаўкі або самавывазу.

Bidmart.by — гэта сэрвіс, на якім прадаўцы канкуруюць паміж сабой за пакупніка. У вас заўсёды ёсць шанс атрымаць ніжэйшую цану без вашага непасрэднага ўдзелу і майстэрства таргавацца. Прадаўцы не будуць надакучліва званіць вам і адпраўляць на e-mail горы спаму. Вы атрымаеце толькі адзін званок ад пераможцы тэндара.

Навіны для юрыдычных асобаў: цяпер вы можаце спрасціць працэс забеспячэння сваіх арганізацый, стварыўшы тэндар на Bidmart.by. Дадатковыя плюсы правядзення закупак на нашым партале:

  • Бясплатны ўдзел!
  • Падтрымка электроннага дакументаабароту. Не марнуйце час на папяровыя накладныя.
  • Поўная празрыстасць закупак. Пасля завяршэння тэндара вы атрымаеце справаздачу з поўнай інфармацыяй аб праведзеным тэндары.

Пачні купляць па рацыянальнай цане ўжо цяпер:

ТАА «Бідмартс» УНП 192709444

Каментары54

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць