Улада4646

Баранчык пасольству Расіі і Рассупрацоўніцтву: Не давайце грошы Шпакоўскаму і Дзерману!

Шэф-рэдактар сайта «Рэгнум» Юрый Баранчык выступіў з новым артыкулам, дзе ў n-ны раз нагадвае пра пагрозу таго, што ў Беларусі галаву падымае нацыяналізм.

Аляксей Дзерман і Аляксандр Шпакоўскі. Фота sputnik.by.

«Чаму «рускі свет» важнейшы за трактары і камбайны», — ставіць пытанне Баранчык.

Перш за ўсё аўтар прызнае, што Расія цалкам правалілася ва Украіне: «Правал відавочны і даўно не абмяркоўваецца». Маўляў, людзі ва Украіне хочуць быць разам з Расіяй, але расійскія палітыкі на гэта не звяртаюць увагу. Таму з народа «давялося з’явіцца такім самародкам, як Гіві, Матарола, Захарчанка».

У Беларусі, на думку Баранчыка, Расія наступае на тыя ж граблі, што ва Украіне. Прывязвае Беларусь да сябе эканамічна, але не ідэалагічна. Баранчык прыводзіць мноства прыкладаў, як беларусы падтрымліваюць Украіну.

«З нядаўняга часу прадстаўнікі беларускай улады, а таксама некаторыя палітыкі сталі казаць пра тое, што нядрэнна было б беларускай дзяржаве вярнуць бел-чырвона-белы сцяг на тое месца, якое яму належыць», — піша Баранчык. У якасці прыклада ён прывёў нядаўняе інтэрв’ю галоўнага ідэолага Ігара Бузоўскага «Нашай Ніве».

«Падтрымаць Бузоўскага на цяжкай ніве легалізацыі бел-чырвона-белага сцяга саўдзельнікаў фашыстаў, паліцаяў і здраднікаў вырашыла і Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі», — не супакойваецца Баранчык. Маўляў, «Спутнік» прапанаваў Гайдукевічу адмыцца ад заяваў пра бел-чырвона-белы сцяг, аднак той не скарыстаўся такім шансам.

«І неяк так аказваецца, што менавіта гэтых людзей — Гайдукевіча, Шпакоўскага і іншую аналагічную брацію падтрымлівае расійская амбасада ў Беларусі, Рассупрацоўніцтва, беларускае прадстаўніцтва «Спутніка». Неяк гэта ўсё нагадвае аналагічную сітуацыю з падтрымкай неабандэраўцаў ва Украіне…» — цікавыя абвінавачванні з боку рэдактара «Рэгнума».

Баранчык змяшчае фотаздымак, на якім Аляксандр Шпакоўскі ўскідвае руку «ў знаёмым для ўсіх жыхароў экс-СССР вітанні».

«Упэўнена сябе чалавек адчувае ў форме фашысцкай арміі, «малайчына». Цікава, ці працягне сп.Шпакоўскі сваю творчую дзейнасць у расійскім інфармацыйным фарпосце ў бітве з супастатам?» — пытаецца шэф-рэдактар «Рэгнума».

«Бел-чырвона-белы сцяг сёння ў Беларусі ўжо непарыўна звязаны з Бандерам і Шухевічам. Гэтую звязку крывёю забітых рускіх ужо знітаваў «Малады фронт», «Ваяр», «Пагоня» і іншыя баявыя атрады беларускай апазіцыі ва Украіне», — добра, што нявінна забітых немаўлят Баранчык не напісаў.

Было б дзіўна, калі б у гэтым «наборы джэнтльмена» не абышлося без згадкі Уладзіміра Макея, якога Баранчык даўно абвінавачвае ў падрыхтоўцы Майдана на вуліцы Зыбіцкай.

«Звязка Макей-Якубовіч паказвае мясцовым нацыкам, што яны таксама ўжо свае, таксама ўжо перафарбаваныя і гатовыя здаць Бацьку пры першым адпаведным выпадку і таму кажуць бел-чырвона-белым нацыяналістам: «Мы свае, хлопцы. Мы ўжо таксама перафарбаваныя, як нашы старэйшыя і больш дасведчаныя таварышы»

«Са Шпакоўскім пасля ўзламанай перапіскі наогул усё зразумела, як і з Дзерманам і іншай перафарбаванай (і, па іх ўласным прызнанні, людзьмі, што шукаюць грошы ў Маскве і кантактаў з Адміністрацыяй і МЗС) бел-чырвона-белай шушарай», — вось якія характарыстыкі дае Баранчык некаторым дзеячам.

«Ці разумеюць прадстаўнікі амбасады Расіі і Рассупрацоўніцтва ў рэспубліцы, што пакуль яны падтрымліваюць такіх «саюзнікаў», ні адзін прыстойны і шчыры саюзнік Расіі і «рускага свету» ў Беларусі не падыдзе ні да Рассупрацоўніцтва, ні да амбасады нават на гарматны стрэл?» — да такіх высноваў прыходзіць Баранчык.

Супраць Баранчыка і іншых аўтараў «Рэгнума» ў Беларусі была заведзеная крымінальная справа па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса «Распальванне расавай, нацыянальнай альбой рэлігійнай варажнечы». Па гэтым артыкуле былі затрыманы аўтары сайта Паўлавец, Шыптэнка і Алімкін. Баранчык пазбег арышту праз тое, што знаходзіцца за мяжой, у Расіі.

Каментары46

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць