Грамадзяніна Беларусі затрымалі ў Чарнігаве, падазраюць у шпіянажы
У Чарнігаве затрымалі беларуса паводле падазрэньня ў зборы інфармацыі, што складае дзяржаўную таямніцу, і яе перадачы замежнай дзяржаве.
Грамадзянін Беларусі, як вынікае з абнародаванага судовага рашэньня, быў затрыманы 16 чэрвеня супрацоўнікамі Ўпраўленьня Службы бясьпекі Ўкраіны ў Чарнігаўскай вобласьці.
Згодна з рашэньнем суда, 19 чэрвеня ён пераведзены на ўтрыманьне ў ізалятар СБУ ў Кіеве.
Прозьвішча беларуса пакуль не ўдакладняецца. Вядома толькі, што ён ня жанаты, нідзе не працуе, мае на ўтрыманьні бацьку-пэнсіянэра, і раней не прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці.
У Службе бясьпекі Ўкраіны пакуль гэтае затрыманьне не камэнтуюць. У судовым рашэньні таксама не ўдакладняецца, якой замежнай дзяржаве ён перадаваў сакрэтную інфармацыю, і пад час якіх абставінаў быў затрыманы.
Зараз трывае дасудовае расьсьледаваньне, але на судовым пасяджэньні, калі абіралі меру стрыманьня, грамадзянін Беларусі заявіў, што выкладзенае сьледчым у справе не адпавядае рэчаіснасьці і падставы для ўтрыманьня яго пад вартай адсутнічаюць. На судовым працэсе прысутнічаў перакладчык.
Згодна з заканадаўствам Украіны, «перадача або збор з мэтай перадачы замежнай дзяржаве, зьвестак, якiя складаюць дзяржаўную таямніцу, калі гэтыя дзеяньні зьдзейсьненыя замежнікам або асобай без грамадзянства» караюцца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад дзесяці да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі».
-
Дзядок — апазіцыянерам: Займаючыся дыскрэдытацыяй Офіса Ціханоўскай, вы льяце ваду на млын рэжыму
-
«Марзалюк — гэта наш зубр». Як праўладны гісторык нечакана стаў трэндам для зумераў у тыктоку
-
«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары