Свет2020

Загінулы ў Кіеве супрацоўнік ваеннай выведкі здабываў для Гаагі доказы агрэсіі Расіі

Загінулы сёння ў Кіеве ў выніку тэракту супрацоўнік ГУ выведкі міністэрства абароны Украіны палкоўнік Максім Шапавал з'яўляўся камандзірам падраздзялення глыбіннай разведкі і забяспечваў доказы датычнасці Расіі да ўзброенай агрэсіі супраць Украіны.

Пра гэта LB.ua распавяла крыніца ў праваахоўных органах.

«Гэта дзякуючы яму Украіна абгрунтавала сваю пазіцыю ў Гаазе аб датычнасці Расіі да ўзброенай агрэсіі, а перад гэтым падала ўсе такія задакументаваныя факты па дыпламатычных каналах і па каналах абмену выведвальнай інфармацыяй з выведвальнымі органамі саюзнікаў», — сказаў суразмоўца выдання.

Па словах крыніцы, Максім Шапавал непасрэдна браў удзел не толькі ў планаванні, але і ў правядзенні выведвальных рэйдаў у глыбокі тыл акупаваных тэрыторый. Асобныя выведвальныя аперацыі тычыліся своечасовага абвяшчэння аб разгортванні расійскай артылерыі, у тым ліку дальнабойнай, што значна зніжала страты сярод украінскіх вайскоўцаў і мірнага насельніцтва.

«Максіма знішчылі ворагі дэманстратыўна, у тым ліку як элемент запалохвання і як элемент інфармацыйнай аперацыі па дыскрэдытацыі самых адданых сыноў Украіны», — лічыць крыніца.

Каментары20

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

«Рыцар Сямі Каралеўстваў»: серыял, у якім здзекуюцца з пафасу «Гульні тронаў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць